You are viewing [info]liashkou_a's journal

entries friends calendar user info Previous Previous
liashkou_a
Add to Memories
Share
Сябры, ад заўтрашняга дня ў гомельскім кінатэатры імя Калініна можна пабачыць гатычны трымценьнік "Змрочныя цені" (Dark Shadows) слыннага рэжэсэра Ціма Бэртана (Tim Burton) з удзелам славутага Джоні Дэпа (Johnny Depp). Не прамініце кінападзею.

Tags: , , ,

Add to Memories
Share
У нядзелю на французскім этапе MotoGP упершыню за апошні год Валентына Росьсі (Valentino Rossi) патрапіў у тройку лепшых - заняў другое мейсца. І гонка была цікаваю - барацьба за 3-ае, потым 2-ое мейсца, фактычна на працягу ўсёй гонкі. Канешне, пераможца Ларэнца (Lorenzo) выступаў па сваім, нейкім, індывідуальным пляне...

Tags:

Add to Memories
Share
Учора ў Гомлі з вакна аўтобуса пабачыў дзядулю на ровары з нацынальным, бел-чырвона-белы сьцягам!!! Пашкадаваў, што не прыхапіў з сабой фотаздымач і забыўся мабільны тэлефон:( А так фотаздымак быў бы супэрскі.
Add to Memories
Share
Сумна для беларускіх аматараў хакею скончыўся сёлетні чэмпіянат сьвету. У актыве нацыянальнай зборнай толькі адна перамога над сяброўскім Казахстанам - 3:2. Апошнія гады ўжо праглядваецца тэндэнцыя - вынікі і гульня ўсё горш.
Калі ўзгадаць часы перамогаў, дык разумеееш перамогі здзяйсьняла пакаленьня хакеістаў часоў Гарбачова ды Шушкевіча-Кебіча. А як толькі Лукашэнка ўзяўся за хакей - мае адпаведныя вынікі...

Tags: ,

Add to Memories
Share
Шаноўнае спадарства ў сеціве Вы можыце знайсьці сайты грамадзянскай кампаніі "Байкот-2012":

Народны байкот - http://vybaryby.net
На гэтым сайце Вы можыце знайсьці тлумачэньне прычынаў патрэбы байкоту парляманцкіх выбараў, ягоных мэтаў, а таксама можыце знайсьці карысную інфармацыю, пачытаць навіны, атрымаць адказы на свае пытаньні і нават далучыцца да дзейнасьці гэтай грамадзянскай кампаніі.

Байкот - http://boikot.info
На сайце Байкот можна пачытаць навіны, спампаваць для распаўсюджваньня ўлёткі, газэты і іншую карысную інфармацыю.

Tags: , , , ,

Add to Memories
Share
На дварэ +10...

Tags: ,

Add to Memories
Share
Пачытаў пасланьне Лукашэнкі сваім законатворцам. Галоўны мэсэдж - мадэрнізацыя краіны. Адразу ж узтніклі тры рытарычныя пытаньні:
1) Што замінала рабіць мадэрнізацыю 17 гадоў?
2) Ці могуць людзі, якія імітавалі лібералізацыю, ажыцьцявіць сапраўдную мадэрнізацыю?
3) Ці здольны на мадэрнізацыю хранічныя кансэрватары, некаторыя зь якіх вельмі набліжаныя да фундаменталістаў?

Tags: , , ,

Add to Memories
Share
Узгадалася песьня ў выкананьні гурта "Крыві": "За туманам нічога ня відно". І насамрэч, на дварэ густы туман, дробны дожджык і толькі +12.

Tags: ,

Add to Memories
Share
Сёньня ўвечары задумаўся - чаму ні мы, ні Расея, ні нават Украіна ня можам выкараскацца з багны? Гэта вельмі актуальная пытаньне ў сьвятле расейскай інагурацыі і нашага пасланьня. Мне здаецца, што адказ я знайшоў.
Прычына нашага гаротнага становішча - дрэнная камунікацыя паміж дзяржаўнай уладай і грамадзянскай супольнасьцю, паміж дзяржаўнай уладай і апазыцыяй. Хіба можна лічыць добрай камунікацыяй у часы інтэрнэту і дэмакратыі выкарыстаньне ўладамі для "дыялогу" з грамадзствам паліцыі, унутраных войскаў, КДБ, гумавых палак, кайданкоў, сьлезацечнага газу і г.д. Пытаньне, відаць, рытарычнае, але яны толькі на такую камунікацыю і спадзяюцца. Іншай ня ведаюць? Спецслужбы і гвалт - гэта вельмі неэфектыўны сродак для сапраўднага дыялогу. Вось чаму ўлады ня чуюць свайго народу і не разумеюць чаму ён іх ня любіць.

Tags: , , , , ,

Add to Memories
Share
6 траўня засьведчыла ўзмацненьне рэвалюцыйных настрояў у Эўропе. Выбары ў Францыі і Грэцыі - таму падцьверджаньнем:
1) Кіруючыя партыі пацярпелі паразу
2) Выразна праглядваецца радыкалізацыя і палярызацыя грамадзства
3) Узмацняюцца па-засістэмныя партыі
4) Узмацняюцца леварадыкальныя, ультранацыяналістычныя і фундаменталісцкія партыі (тут гаворка найперш ідзе пра грэцкую партыю "Залаты сьвітанак")

Tags: , , ,

profile
liashkou_a
Name: liashkou_a
calendar
Back May 2012
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
page summary
tags