Home
entries friends calendar user info Previous Previous Next Next
liashkou_a - Украінскія выбары-2007

Advertisement

liashkou_a
[info]liashkou_a
Add to Memories
Tell a Friend
Украінскія выбары-2007
На 20 гадзінаў прагаласавала - 57,99 % выбаршчыкаў.

Найбольшая актыўнасьць назіралася ў Тэрнопальскай вобласьці - 71,5%, а найгоршая ў Закарпацкай вобласьці - 47,5%. Дзіўна, дзьве вобласьці побач. Іх падзяляюць Карпаты ды Івана-Франкоўская вобласьць, а такія супрацьлеглыя вынікі. Рэшта мае паказчык у межах 52-67%.
Такі лічбы падае сайт ЦВК Украіны - http://www.cvk.gov.ua/vnd2007/w6p001.html


Вынікі exit-poll.

Партыя рэгіёнаў Украіны (ПРУ) набірае - 35%, Блок Юліі Цімашэнкі (БЮТ) - 31%, Наша Ўкраіна-Народная Самаабарона (НУНС) - 14,5%, Камуністычная партыя Ўкраіны (КПУ) - 5%, Блок Уладзімера Літвіна - 3,5%. На мяжы прахаднога бар'еру спыняецца Сацыялістычная партыя Ўкраіны (СПУ) - 2,6%. Бразнулася Прагрэсіўна-сацыялістычная партыя Ўкраіны, якая вырашыла пашукаць шчасьце гэтым разам па-за межамі кааліцыі, толькі - 1,5%. Гэта маль удвая меней за выбары-2006.


Развагі на тле exit-poll.
Гіпатэтычна па такіх выніках выбараў партыі атрымаюць: ПРУ - 178, БЮТ - 158, НУНС - 74, КПУ - 26, Блок Літвіна - 14 дэпутацкіх мейсцаў. У Вярхоўнай Радзе пятага скліканьня, абранай у сакавіку 2006 г., было такое разьмеркаваньне сілаў: ПРУ - 186, БЮТ - 129, НУНС - 81, СПУ - 33, КПУ - 21 дэпутаты. У параўнаньні з мінулагоднімі выбарамі асноўныя гульцы засталіся з ранейшымі лічбамі. Толькі дзьве істотных зьмены. Па-першае, БЮТ дадаў сабе амаль 10% галасоў выбаршчыкаў. Па-другое, КПУ атрымала леташні вынік СПУ, а лічбы камуністаў атрымаў Блок Літвіна гэтым разам.
Калі адсоткі будуць падобнымі на вынікі exit-poll адбудуцца пэўныя зьмены ў разьмеркаваньні дэпутацкіх мейсцаў у Вярхоўнай Радзе. Так, негледзячы на 3% падвышку колькасьці прагаласаваўшых за ПРУ, яна згубіць недзе 8 дэпутацкіх мандатаў. А вось, БЮТ істотна павялічыць сваё прадстаўніцтва ў парляманце амаль на 30 дэпутатаў. Наша Ўкраіна хутчэй згубіць некалькі дэпутацкіх мейсцаў, а КПУ пару-тройку дэпутатаў прыдбае ў параўнаньні з мінулай Радай. Ну, і канешне, Блок Літвіна трапіць у склад Вярхоўнай Рады і будзе прадстаўлены недзе тузінам дэпутатаў.
Гэтым разам інтрыга ёсьць, але невялікая, з фармаваньнем кааліцыі. Кааліцыя можа ўзьнікнуць толькі пры ўдзеле двох з трох найбуйнейшых фракцыяў - ПРУ, НУНС і БЮТ. Ніводная з гэтых партыяў ня здолее ўтварыць асыметрычную кааліцыю, таму што няхопіць колькасьці дробных фракцыяў КПУ і Блока Літвіна для ўтварэньня парляманцкай большасьці. Такім чынам, давядзецца дамаўляцца альбо ПРУ-НУНС, альбо НСНУ-БЮТ, альбо БЮТ-ПРУ.
Але любы ўрад, пры любой канфігурацыі будзе мець мінімальную большасьць. За выключэньне варыянта Рэгіёны-Наша Ўкраіна. Значыць такі альянс будзе нявельмі трывалым (калі яшчэ ўлічыць унутраныя супярэчнасьці любога з кааліцыйных варыянтаў), таму верагодным сцэнарам могуць быць ізноў датэрміновыя выбары праз пэўны час.
Што ж пачакаем афіцыйных вынікаў.


Першая ахвяра выбараў.
Цушко, сябра Сацыялістычнай партыі Ўкраіны і міністр унутраных справаў, падаў у адстаўку. Прычынай свайго рашэньня ён назваў неабходнасьць працяглага лекаваньня і аднаўленьня пасьля наступстваў "атручэньня". А яшчэ некалькі дзён назад Цушко зьбіраўся заставацца міністрам няменьш за пяцігодку.
Глядзіце: Цушко подав у відставку - http://ua.korrespondent.net/main/84857/


Выбар - "забойца" міліцыянтаў.
За адзін выбарчы дзень загінула на выбарчых участках Украіны два міліцыянты. І яшчэ для аднога міліцыянта-міністра выбары скончыліся палітычным накдаўнам. Цушко мусіў падаць у адстаўку.
Чытаць падрабязна тут - На Полтавщині на виборчій дільниці помер міліціонер - http://ua.korrespondent.net/main/84846/
, Жінка-міліціонер, виявлена мертвою на виборчій ділянці, наклала на себе руки - http://ua.korrespondent.net/main/84784/
profile
liashkou_a
Name: liashkou_a
calendar
Back July 2009
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
page summary
tags

Advertisement

Customize