 |
 |
ul_sciapan | |
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
** Цар Мікалай, Ленін, Сталін, Хрушчоў, Брэжнеў, Машэраў, старшыня калгаса, брыгадзір, аграном -- майму дзеду не падабаліся. Я гэта адчуваў па тым, як ён прамаўляе іх прозвішчы і імёны. Бо зусім іншым голасам дзед гаварыў пра сваіх бацькоў, братоў, дзяцей, унукаў і праўнукаў. Нават імёны некаторых аднавяскоўцаў прамаўляліся з павагай. Пра зямлю, дрэвы, яблыкі, бульбу, гарбузы, добрае цяля, карову, парсюка, сабаку дзед расказваў з задавальненем. Але на сцяне, побач з люстэркам, доўгі час вісеў партрэт Леніна, а пад ім на цвічку – нажніцы. Гэта быў чыста беларускі праект. ** Tags: запіс
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |






 |
adam_hlobus | |
 |
 |
 |
 |
Пяць ложкаў і кантрольны аргазм у галаве Няшчасце не мае сваёй асобнай меркі для ўсіх людзей на свеце, але кожны чалавек мае сваю асобную мерку для няшчасця і свой асобны погляд на самое няшчасце… Як той казаў. Адзін з нас мерае няшчасце лыжкамі заціркі, другі мерае бочкамі лайна і цыстэрнамі нафты, трэці – гектарамі зямлі і кіламетрамі ўзарванай чыгункі. Добра, калі тваё няшчасце змяшчаецца ў напарстак, і кепска, калі глабальны фінансавы крызіс ты ўспрымаеш за асабістую драму. Леапольд перажываў няшчасці лёгка, бо ягоная светлая галава была зажды занятая пошукамі шчасця. Сваё шчасце ён мераў не кіламетрамі, не бочкамі і лыжкамі, а ложкамі. Ложкаў было пяць: дома, на працы, у студыі, на лецішчы, і ў Вільні. Усе пяць ложкаў Леапольд любіў і трымаў у чысціні. Ну, скажы ты, якая жанчына пагодзіцца легчы ў неахайны ложак?! Мо якая дурніца і пагадзілася б легчы на брудную прасціну, мо нейкая прасталытка і без прасціны, а стоячы на прыступках у запляваным пад’ездзе пагадзілася б перапіхнуцца з Леапольдам. Дык жа ён з такімі просталядзямі справы ня вёў. Хіба ж гэта шчасце – маркітавацца ў чужым брудзе і ў чужынскай гразі? Свой свежа запраўлены ложак са сваёю чыстацелай жанчынаю – такім бачыў сваё шчасце Леапольд. І бачыў ён сваё шчасце амаль кожны божы дзень. Але шчасце зусім і не шчасце, калі табе добра, а некаму кепска. А калі кепска тваёй чыстацелай жанчыне, гэта ўжо амаль няшчасце. Таму Леапольд рабіў усё патрэбнае і заўжды кантраляваў каб ягоная жанчына атрымлівала аргазм. Яна атрымлівала аргазм і выгуквала даўжэзнае “а”. Жанчына выгуквала “а”, і Леапольд следам выгукваў даўжэзна-даўжэзнае “а”, і, такім чынам, ён рабіўся шчаслівешым за ўсіх шчаслівых. І правільна той казаў, што шчасце не мае сваёй асобнай меркі для ўсіх людзей на свеце, але кожны чалавек мае сваю асобную мерку для шчасця і свой асобны погляд на самое шчасце... У ложку! Tags: казкі пра дарослых
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

|
 |
|
 |