Цікавая рэч - гэтыя аналізы кажуць больш не пра прадмет аналізу, а пра тую арганізацыю, прадстаўнік якой прамаўляе. Проста фантастычнае "душа нараспашку", аж неяк сорамна ад гэткага эксгібіцыянызму юрыдычных (незарэгістраваных) асобаў.
Вось, напрыклад, Малады Хронт заняўся полісі пэйперс:
АНАЛІЗ РАЗЬВІЦЬЦЯ ГРАМАДЗКА-ПАЛІТЫЧНАЙ СЫТУАЦЫІ Ў БЕЛАРУСІ Ў КАНТЭКСЬЦЕ «БЕЛАРУСКА-ЭЎРАПЕЙСКАГА ДЫЯЛЁГУ» (2008-2009гады) Не сказаць каб зусім вынас мозга, але вось ад каго-каго, дык ад Дашкевіча мы такога не чакалі. Как гаварыцца, "татальны аналіз усяго". Папраўдзе, нават і някепска, толькі нешта не абыйшлося без вычайных севярынцаўскіх піяр-буффанад. Чамусьці на іх сайце пакуль гэтай паперы няма. Асабліва даставіла вось гэта пра артыкул 193-1 КК: "
Цяпер назіраецца пэўны мараторый на ўжываньне гэтага артыкулу, але, відавочна, гэта дасягненьне толькі тых маладафронтаўцаў, каторыя ішлі на суд і прадстаўляючыся сябрам незарэгістраванае супольнасьці сьведчылі, што яны будуць выступаць ад імя незарэгістраванага «Маладога Фронту» й надалей. Праз шэрэг крымінальных расправаў рэжым проста зразумеў, што ня здолее выкарыстоўваць артыкул 193-1 для запужваньня сябраў незарэгістраваных арганізацыяў і спыненьня іх дзейнасьці." Адчуваецца школа патрыярха МФу :) Так што беражыся, БІСС! Вось та маладая шпана, што сотрет вас с ліца землі. Па ідэі, наш чакае вайна полісі пэйперс, рыхтую папкорн. У ідэале, зыходзячы з такой заяўленай пазыцыі, прыгажуня-прадстаўнік МФ на форуме Грамадзянскай супольнасьці Усходняга партнэрства ў Брусэлі павінная паскандаліць. Сапраўды, як можна ўмацоўваць энэргетычную бяспеку рэжыма, які трымае ва "узилище" Дубскага и нахабна не рыгіструе Хартыю97?
І Саньнікаў яе цалкам падтрымае - таксама там будзе. Чытаю перакладзеную і перадрукаваную дыскусію на Свабодзе
Медлить нельзя. Надо менять власть паміж Саннікавым, Карняенкам і Цыганковым. Лезу ў каменты, а там звыклае:
- Санникову +1000
- Импонирует Санников...даже очень... Хотел бы и очень хотел, чтобы он выступил как едиснтвенная кандидатура на выбоах от т.н. оппозиции!!!!- По - моему у Санникова полный политический карт-бланш....
- Андрей Санников +100500
- Санников производит благоприятное впечатление.- +1 000 000. МОЛОДЕЦ. Очень грамотный человек и без прогибов. Будет балотироваться, мой голос его!- Sannikov, Liebiedko, Shushkievicz, Pozniak + 10000 ostalnych v topku
- Санников разумен. в остальном - колхоз и быдлячество. - Похоже Санников единственный здравомыслящий политик на сегодня в Беларуси. - По-моему,каждому очевидно,что у Санников куда больше аргументов и разумных доводов.- Санников - единственный вменяемый человек из лидеров оппозиции. - Даешь Землю Санникова!о - вось гэта мне асабліва спадабалася:
- Слезы умиления и гордости ))) Есть достойные люди !!!! Ура Санникову!!!! - напісала нейкая Маруся.
Забаўна, як мне падаецца. Два падыходы да інфармацыйнай працы - Севярынца і Саньнікава - пераўтварыліся ў суцэльнае шоў. напісаў камент: "Няма ніякага Саньнікава, гэта высакатэхналагичны робат-андроид, штучна ўведзены ў інфармацыйню прастору з мэтай каб адцягнуць змагароў ад Z" - не прайшоў камент.
Гэта ўсё, таварышы, спекуляцыя. Варта сачыць за лічыльнікамі дзён на сайце Суздальцава:
До начала ввода в эксплуатацию первой очереди БТС-2 осталось 846 дней
До ввода в строй первой очереди газопровода Nord Stream осталось 665 дней
Прваз два гады краіне застанецца не толькі без транзіта, але і ўвогуле без эенэрганосьбітаў. І мы - не Літва, якая гэта хоць неяк перажыве. Расейцы хочуць узяць нас голымі рукамі праз два гады. Так што пытаньне выжываньне рэспублікі залежыць ад таго, ці здолее сёньняшні рэжым за два гады вырашыць справы з энэргетыкай, любым коштам. Інакш - праз два гады нам закруцяць кранік і скажуць - ану пайшлі назад у Ымперыю.
Такія справы. Якія вымагаюць вызначэньня.
Я прапаную - на прыпыненьне дзейнасьці Грамадзка-кансультатыўнага савета апазыцыя мусіцб адказаць прыпыненьнем дзейнасьці Хартыі. Зрабіць гэта можна напрыклад апытаньнем тых ста чалавек, што падпісалі хартыю першай.
Я весь у слёзах уміленія і гордасці.
Current Music: F:\iTunes Music\Firm, The\Mean Business\01 Fortune Hunter.m4a