Home
entries friends calendar user info Previous Previous
liashkou_a

Advertisement

Add to Memories
Tell a Friend
Сёньня, сябры, 7 лістапада ў 20-10 на тэлеканале "Сталічнае тэлебачаньне" ў перадачы "Зорны рынг" Піт Паўлаў&"Garadzkija. Глядзім, заўзеем, галасуем за "Гарадзскіх".

Tags: , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
28 лістапада а 17-ай гадзіне ў ГКЦ, які месьціцца на вуліцы Ланге, 17, адбудзецца канцэрт гурта Apple Tea у межах агульнанацыянальнага туру. Імпрэза прысьвечана 110-ым угодкам з дня нараджэньня Дзюка Элінгтана. Кошт квіткоў: 15-25 тысячаў рублёў.
Тэлефоны для даведак: 71-10-21, 73-02-00

Tags: , , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Сёньня, 30 кастрычніка адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Алега Трусава «Невядомая нам краіна» ў Гістарычнай майстэрні (Менск, вул. Сухая, 25, станцыя мэтро «Фрунзенская»).
Пачатак а 19-ай гадзіне

Крыніца інфармацыі: http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=31035

Tags: , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Учора барысаўскі "БАТЭ" нарэшце здабыў ПЕРШУЮ ПЕРАМОГУ ў Лізе Эўропы ды ўвогуле пад час элітнага этапу эўракубкаў. Больш за тое, барысаўчане прадэманстравалі волю да перамогі, тамушто саступалі афінскаму "АЕКу" пасьля першага тайму - 0:1. Канчатковы лік - 2:1 на карысьць нашага клюбу. Малайцы!

Tags: , ,

Add to Memories
Tell a Friend
17 кастрычніка на тэлеканале "СТБ" а 20-10 "Зорны рынг". Лягенда айчыннай музыкі фольк-гурт "Палац" супраць "Давінчы". Пад час перадачы ладзіцца галасаваньне гледачоў, якое вызначае пераможцу. Сябры, калі ласка, падтрымайце "Палац". Мабілізуйце, сваіх сяброў ды знаёмых. Наша падтрымка будзе нашай узнагародаю гурту за зьберажэньне і ўзбагачэньне нацыянальных сьпеўных традыцыяў.

Tags: , , , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Сёньня наша нацыянальная зборная згуляе апошні матч у кваліфікацыі Чэмпіянату сьвету па футболу 2010 г. супраць Англіі. Сустрэча не вырашае анічагусенькі. Ангельцы ўжо патрапілі на першынство сьвету, а мы праляцелі:( Але гэта апошняя бітва - апошні шанец. Патрымаем нашых! Глядзім! Заўзеем!
"Боже, пакарай Англію!" - А. Кульлінковіч і "Нейрадзюбель"
p.s. не забываемся - трансляцыя на Першым нацыянальным а 22-ой гадзіне.

Tags: , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Старт БАТЭ ў Лізе Эўропы засмуціў. Барысаўчане стартавалі горш чымся ў мінулагодняй Лізе Чэмпіёнаў. Дзьве гульні - дзьве паразы. Пры чым другая параза ў хатняй гульні. Агульны вынік забітых і прапушчаных мячоў - 1:4.
А вось данецкі "Шахтар" дзьве стартавыя гульні скончыў пераканаўчымі перамогамі - 4:1.
І такія супадзеньні бываюць...

Tags: , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
У суботу паглядзеў на СТБ "Зорны рынг". Канешне, якасьць гуку і якасьць працы вядоўцаў магла быць і вышэйшай. Але, галоўнае, што такая перадача зьявілася на айчынным тэлебачаньні. І калі "Зорны рынг" ськіраваны на папулярызацыю айчынных выканаўцаў, дык гэтую ініцыятыву магу толькі вітаць. Прынамсі, я цалкам ухваляю ідэю гэтай перадачы.
Двубой "Нейрадзюбеля" і Аляксея Хлястова назіраў зь цікавасьцю. Нават зладзіў мікрамабілізацыю - абтэлефанаваў сяброў ды знаёмых з просьбай галасаваць за "Дзюбелей". "Дзюбеля" глядзеліся натуральна, а Хлястоў занадта штучна. Прынамсі, а чаго яшчэ чакаць ад ППП (пэрсаніфікаваных псэўдамузычных праектаў)...
Кулінковіч і К запомніліся: вершам пра жабу, зладжанымі скокамі на сцэне і іншай "нейрадзюбелеўшчынай". Хоць у якасьці фінальнай кампазыцыі я б абраў "Чай Ліптан" альбо "Время распрощаться".
p.s. я быў рады перамозе "Нейрадзюбеля". Віншую ўсіх прыхільнікаў слыннага рок-гурта. Чакаю юбілейнага канцэрту "Нейрадзюбеля".

Tags: , , ,

Add to Memories
Tell a Friend


Сёньня, 27 верасьня, адзначаем сотую гадавіну з дня нараджэньня таленавітага беларускага пісьменьніка - Лукаша Калюгі, жыцьцё якога трагічнага абарвалася пад час сталінскіх рэпрэсій у 1937-ым.
Лукаш Калюга (Кастусь Пятровіч Вашына) нарадзіўся ў сялянскай сям'і 27 верасьня 1909 году ў вёсцы Скварцы Койданаўскага павету (зараз Дзяржынскі раён Менскай вобласьці). Скончыў менскі Беларускі педагагічны тэхнікум у 1931 годзе. Яшчэ ў часы школьнага, а потым і тэхнікумаўскага навучаньня Лукаш Калюга пачаў сваю літаратурную творчасьць. Ягоныя творы прыцягнулі ўвагу Кузьмы Чорнага, які рэдагаваў літаратурны дадатак да газэты "Беларуская вёска" - "Чырвоны сейбіт". Акурат Кузьма Чорны паспрыяе далучэньню Калюгі да літаратурнага аб'яднаньня "Узвышша". Аднак старанна папрацаваць на літаратурнай ніве Лукашу не давялося. Ужо ў 1933 годзе ён быў арыштаваны і выпраўлены ў Сібір, дзе праз чатыры гады спазнаў чарговы арышт і 2 кастрычніка 1937 году быў растраляны.
З калюгавай літаратурнай спадчыны асабіста мяне кранулі два творы. Гэта аповесьці "Ні госьць, ні гаспадар" і "Нядоля Заблоцкіх".
Аповесьць "Ні госьць, ні гаспадар" закранае маладзёвую тэматыку. Яна адлюстроўвае сацыяльна-культурныя зьмены ў беларускай вёсцы 20-х гадоў мінулага стагоддзя з усімі супярэчнасьцямі, станоўчымі і адмоўнымі бакамі згаданага працэсу.
А "Нядоля Заблоцкіх" пабудаваная на народнай прыказцы: "Зарабіў, як Заблоцкі на мыле!" Але аповесьць закранае куды больш сур'ёзныя пытаньні чымся можа падацца на першы погляд.
Памятаем, чытаем сваё - сваіх літаратараў.
p.s. а тут верш Шніпа - http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=29901

Tags: , , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Паглядзеў сустрэчу Беларусь-Украіна. Роўная гульня. Нашыя былі бліжэй да перамогі - Карніленка прычасаў пярэчку, калі памятаеце. Вынік - 0:0. Украінцы тым самым амаль згубілі шанцы на выхад на чэмпіянат сьвету. Мы, як вядома, ужо згубілі.

Tags: , ,

profile
liashkou_a
Name: liashkou_a
calendar
Back December 2009
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
page summary
tags

Advertisement

Customize