Home
entries friends calendar user info Previous Previous
liashkou_a

Advertisement

Add to Memories
Tell a Friend
З мінулай суботы да 6 сьнежня ў Легкаатлетычным манежы, які разьмешчаны па вуліцы Юбілейнай у г. Гомелі, працуе выстава "Тавары зь Індыі". Уваход вольны. Час працы з 11-00 да 20-00.

Tags: , ,

Add to Memories
Tell a Friend
У мінулую сераду захварэў. Тэмпература за 39... На ўласным досьведзе пераканаўся, што ў добрушскіх і гомельскіх аптэках па-ранейшаму дэфіцыт лекаў. Прынамсі, якія дэфіцыт? Іх проста няма! Лекары працуюць на аўтамаце. Іх можна зразумець - столькі працы.
Каб не мая любая, я б напэўна памёр. А так аптымістычна можна сьцьвярджаць словамі рок-гурта "Крамы":
Я дзякуй богу:)
Пакуль ня здох...
Спадзяюся, што выкараскаюся найбліжэйшым часам. Тым больш, што ўжо назіраецца паляпшэньне.
p.s. дарэчы разумею чаму ў нас нешмат захварэўшых на грып A (H1N1). Бо так як мяне прымаў лекар (як прынамсі і іншых пакутваючых пацыэнтаў), на маю думку, паставіць дыягназ "сьвінны грып" проста немагчыма...

Tags: , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Сёньня, 16 лістапада, а 17-ай гадзіне ў гомельскім кінатэатры імя Калініна ў межах кінафэсту "Лістапад" творчая сустрэча з слынным рэжэсэрам Кшыштафам Занусьсі (калі даць веры рэкляме). Уваход вольны. Пасьля сустрэчы адбудзецца прагляд стужкі-пераможцы Венецыянскага кінафэсту "Год спакойнага сонца". А 17 і 18 лістапада ў 18-30 кінатэатр "Кастрычнік", што на вуліцы Барыкіна, запрашае на яшчэ дзьве драматычныя стужкі згаданага майстра кіно - "Абарончыя колеры" ды "Сямейнае жыцьцё".
Не прамініце цікавыя стужкі і надзвычай рэдкую магчымасьць пабачыць кінарэжэсэра сусьветнага ўзроўню ў Гомлі.
Шкада толькі, што я не трапляю:( Хвароба! Халера яе бяры!

Tags: , , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Кубкавы двубой "ДСК-Гомлі" і ФК "Гомель", за якім давялося сачыць праз мабільны тэлефон ды інтэрнэт, скончыўся перамогай "будаўнікоў" - 4:3. Нявыключана, што гэта першая дзея футбольнай драмы па зьмене лідара гомельскага футболу. Барацьбу за Кубак краіны працягне наступнай вясной менавіта "будаўнічы" клюб, а ягоны спарынг-партнёр ФК "Гомель" завершыў, няхай спадзяюцца ягоныя аматары, свой найкатастрафічнейшы сэзон у гісторыі.
Чакаем новы 2010 год і заўзее за "будаўнікоў". "ДСК-Гомель", наперад!

Tags: ,

Add to Memories
Tell a Friend
Ад 12-га лістапада ў гомельскім кінатэатры імя Калініна будзе дэманстравацца апакаліптычная стужка Рональда Эмірыха (Ronald Emmerich) "2012".
Пабачыць галівудзскае ўвасабленьне прарочага каляндара цывілізацыі майя можна будзе ў 14-30, 17-30 і 20-30. 16 і 18 лістапада толькі адзін сэанс у 20-30.

Tags: , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Чэмпіянат краіны. Першая ліга.
31 кастрычніка 2009 г.
г. Гомель, стадыён "Гомсельмаш" - 115 гледачоў, уваход вольны.
Хмарна, тэмпература паветра +2

ДСК-Гомель - "Хімік" (Сьветлагорск) - 3:0
Галы: Дабраўлянскі (88хв., 90+5 хв.)

Праца vs Футболу
"Абедзенны" футбол у мяне заўжды прайграе працы:( З гэтай прычыны атрымалася завітаць на стадыён толькі на другі тайм.

Першы тайм
Якім ён быў мне невядома, але лік быў на карысьць "ДСК-Гомель" - 1:0.

Першы сьнег
Зь першым сьвістком другога тайму па-над гомсельмашаўскім стадыёнам закружыўся першы, хоць і вельмі слабы, сьнег.

Залатое ўбраньне
За тое зялёны дыван поля апрануўся ў шыкоўны ды авангардысцкі залаты строй з жоўтага лісьця.

Фаны "Хіміка" дапамаглі
На мінулым матчы "ДСК-Гомель" прысутнічала 67 гледачоў. Гэтым разам колькасьць гомельскіх аматараў футболу была не нашмат большай. На трыбунах сьпявалі-крычалі 32 сьветлагорскіх фанаты. Такім чынам, гамяльчанаў было толькі 83 - гэта значыць меньш за сотню.

Трапная замена
У другой палове другога тайму на поле ў складзе гаспадароў выйшаў Дабраўлянскі (№14), якому было наканавана зрабіцца героям сустрэчы. На ягоным рахунку два з трох забітых мячоў!

Хроніка небясьпекі.
73-ая хвіліна. Памылка сьветлагорцаў у цэнтры поля, падбор мяча гамяльчанамі - пас на левы фланг. Марозаў (№10) прайшоў да штрафной пляцоўкі, увайшоў у яе, наблізіўся да брамніцкай і прастрэліў уздоўж брамы. Брамнік "Хіміка" мяч перахапіў, а на далёкай штанзе яго чакаў партнёр Марозава.
79-ая хвіліна. Атака "ДСК-Гомлі" левым флангам. Навес на далёкую штангу. Першым на мячы Дашук (ДСК-Гомель, №20). Ён б'е галавой, але кепска і слаба. Аднак атрымоўваецца парашут, які ледзьве не залятае за каўнер сьветлагорскаму брамніку.
88-ая хвіліна. Хуткая атака гамяльчанаў. З правага флангу пас у цэнтр да штрафной пляцоўкі, адтуль пас на правы кут штрафной. Даўбраўлянскі б'е у левы кут - 2:0!
90+4-ая хвіліна. Памылка гульцоў "Хіміка" ля цэнтра поля. Перспектыўная атака "ДСК-Гомлі". Мяч у Марозава зправа і зьлева партнёры. Ён вырашае прабіць здалёк. Удар нізам у правы кут. Брамнік на мейсцы - мяч адбівае.
90+5-ая хвіліна. Чарговая атака гамяльчанаў. Пас у цэнтр на Дабраўлянскага (№14). Ягоны стрэл метраў з 25-ці ў правы ніжні кут дадае яшчэ адзін гол гомельскаму клюбу - 3:0.

Tags: , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Ну, вось нарэшце і ўсё - ФК "Гомель" таксама як і "ДСК-Гомель" фінішаваў трэцьцім. Толькі "ДСК-Гомель" спыніўся на трэцьцім радку Першай лігі, а ФК "Гомель" на трэцьцяй прыступцы сярод аўтсайдэраў Вышэйшай лігі. Такім чынам, абодва гомельскіх клюба ў наступным годзе будуць спаборнічаць у Першай лізе. Каму пашанцуе болей даведамся праз год. А пакуль надарылася магчымасьць зрабіць першую прымерку.
11 лістапада а 18-ай гадзіне на стадыёне "Цэнтральным" матч 1/8 фіналу Кубка краіны - ФК "Гомель" - "ДСК-Гомель", а на выходных 15 лістапада а 13-ай гадзіне адбудзецца паўторны матч. Пабачым хто каго?

Tags: , ,

Add to Memories
Tell a Friend
28 лістапада а 17-ай гадзіне ў ГКЦ, які месьціцца на вуліцы Ланге, 17, адбудзецца канцэрт гурта Apple Tea у межах агульнанацыянальнага туру. Імпрэза прысьвечана 110-ым угодкам з дня нараджэньня Дзюка Элінгтана. Кошт квіткоў: 15-25 тысячаў рублёў.
Тэлефоны для даведак: 71-10-21, 73-02-00

Tags: , , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
На выходных у Гомлі адбудуцца гульні чэмпіянату краіны ў Вышэйшай і Першай лігах. У суботу на стадыёне "Гомсельмаш" дэмбельскі акорд у сёлетнім першынстве адыграе "ДСК-Гомель" супраць сьветлагорскага "Хіміка". Пачатак сустрэчы а 14-ай гадзіне. Уваход вольны. Акопы на ўваходзе гасьцінна зараўнялі. Прыходзьце, падтрымай "будаўнікоў".
У нядзелю на стадыёне "Цэнтральным" ФК Гомель гуляе прынцыповы і шматвырашальны матч з менскім "Дынама". Пачатак а 14-ай гадзіне. Квіткі можна набыць у касах. Ці ўтрымаецца ФК Гомель у нацыянальнай футбольнай эліце?

Tags: , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Аматарам біяграфічных стужак раю наведацца ў кінатэатр "Юбілейны", дзе дэманструецца з 26 кастрычніка да 3 лістапада фільм "Коко Шанэль" з Одры Тату ў галоўнай ролі. Сэансы: 17-20, 19-10, 21-00. Хацелася б паглядзець, мо атрымаецца.

Tags: , ,

profile
liashkou_a
Name: liashkou_a
calendar
Back December 2009
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
page summary
tags

Advertisement

Customize