Home
entries friends calendar user info
liashkou_a

Advertisement

Add to Memories
Tell a Friend
На працягу тыдня з 12 па 19 верасьня праходзіла апытаньне у г. Гомлі студэнтаў і навучэнцаў каледжаў. Апытаньнем было ахоплена 250 чалавек. Ягоныя вынікі далі цікавыя лічбы. Так, цікавяцца парляманцкімі выбарамі і перадвыбарчай барацьбой толькі 7% апытаных!

Tags: , , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
22 ВЕРАСЬНЯ 2008 Г. А 15-АЙ ГАДЗІНЕ ПК "ФЭСТЫВАЛЬНЫ" СУСТРЭЧА З А. МІЛІНКЕВІЧАМ.



На Сход, на ўсенародны, грозны, бурны Сход
Ідзі аграблены, закованы народ!

Амаль дзявяноста гадоў назад Янка Купала напісаў гэтыя свае радкі. Сёньня 22 верасьня 2008 году ў Палацы культуры "Фэстывальны", які месьціцца побач са сквэрам імя Янкі Купалы, а 15-ай гадзіне адбудзецца сустрэча выбаршчыкаў зь Мілінкевічам.

Інфармацыю падцьвярджае і інтэрнэт-рэсурс: by.milinkevich.org

Tags: , , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
19 верасьня 1991 году нашыя дэпутаты зьмянілі назву краіны з БССР на Рэспубліку Беларусь і аднавілі нашыя спрадвечныя нацыянальныя сымбалі ў якасьці дзяржаўных. З гэтага дня старажытны герб "Пагоня" і Бела-чырвона-белы Сьцяг ізноў вярнуліся на дзяржаўныя ўстановы.

А сёлета ў Гомлі ажыцьцяўляецца кампанія папулярызацыі нацыянальных сымбаляў. У розных раёнах Гомлі зьяўляюцца сьвятыя народныя сымбалі.



Жыве Беларусь!

Tags: , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Увечары 14 сакавіка ў Гомлі адгрымеў доўгачаканы канцэрт рок-гурта NRM. Быў вялікі ажыятаж. Канцэрт адбыўся пры цалкам запоўненай зале. Ужо за некалькі гадзінаў да пачатку канцэрту ў касе немагчыма было набыць квіткоў. Сярод слухачоў былі людзі ўсіх узростаў ад дзяцей 5-8 год з бацькамі да дзядзяк і цётак за 40-ак. Не было толькі неўмаўлятаў ды пэнсіянэраў. Прынамсі, я такіх не заўважыў.
Энэрэмаўцы адыгралі на выдатна. Яны прасьпявалі ўсе свае гіты ад першага альбому "Лалалала" да апошняга "06". Зала сьпявала разам з музыкамі "Трох чарапахаў", "Кітай", "Маё пакаленьне", "Одзірыдзідзіна", "Паветраны шар" і, канешне ж, "ПАРТЫЗАНСКУЮ".
Пад час канцэрту ў зале наведвальнікі канцэрту ўзьнімалі нацыянальныя бел-чырвона-белы сьцягі. Раз-пораз заля выбухала "Жыве Беларусь!"
...
Але бяз непрыемнасьцяў не абыйшлося. Сярод наведвальнікаў канцэрту гурт моладзі раздаваў улёткі пра акцыю 25 сакавіка ў Менску. І напрыканцы канцэрту два чалавека былі затрыманыя міліцыяй. Зараз яны знаходзяцца на ІЧУ (ІВС) чакаюць вырашэньня свайго лёсу ў панядзелак.

Tags: , ,

Add to Memories
Tell a Friend
"Ёсьць вуліцы цэнтральныя" калісьці сьпяваў улюблёнец савецкай публікі Юры Антонаў. З тых часоў шмат вады прабегла ў Сажы, але нічагусенькі не зьмянілася. На цэнтральных вуліцах абавязкова ствараюць "ГЛЯНЕЦ". Да такой думкі я прыйшоў калі на працягу некалькі месяцаў назіраў кантрастную карціну. Усе новыя тралейбусы з электронным табло ў салёне абслугоўваюць маршруты, якія праходзяць праз цэнтр Гомлі. Гэта №1, 16, 20, 10, 2... А вось пасажыры няцэнтральных маршрутаў №12, 6, 17... вымушаны карыстацца лапленымі-пералапленымі тралейбусамі. У некаторых з тых тралейбусаў салёны як пасьля аўтааварыі. Альбо яшчэ горш нібыта са сьметніцы вярнулі на лінію... Што зробіш НЯЦЭНТР.

Tags:

profile
liashkou_a
Name: liashkou_a
calendar
Back November 2009
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
page summary
tags

Advertisement

Customize