Home
entries friends calendar user info Previous Previous
liashkou_a

Advertisement

Add to Memories
Tell a Friend
Сёньня, упершыню за тыдзень, за вакном толькі -1. Будзе адліга.

Tags: ,

Add to Memories
Tell a Friend
Учора наведаўся ў добрушскую цырульню. Высьвятлілася, што ізноў паслугі цырульні падаражэлі на 170 рублёў альбо амаль на 4%. За апошні год кошт цырульні павялічыўся на 220 рублёў альбо на 5%.

Tags: , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Другі дзень мароз пячэ. Учора ранкам было -25, а ўдзень толькі -18. Сёньня цяплей, ранкам - 19, удзень - 14,5. Такога лютага сьнежня за апошнія гады штосьці не прыгадваецца.

Tags: ,

Add to Memories
Tell a Friend
Сёлета, відаць, зіма вырашыла адразу лютаваці. Сёньня слупок тэрмомэтра ў Добрушы сустрэў сьвітанак на адзнакі -11! Нават удзень ён ледзьве пераадолеў мяжу - 8. Калі параўнаць з мінулым годам, дык зараз нейкі ледавіковы перыяд надыйшоў:) Тамушто, летась найхаладнейшым сьнежаньскім днём быў 27-ы. Тады мароз дасягнуў аж - 10, а сёлета гэты паказчык ужо пабіты. Нявыключана, што заўтрашні ранак будзе яшчэ халаднейшы.

Tags: ,

Add to Memories
Tell a Friend
За ўчорашні дзень наваліла 10-12 см сьнегу. А зараз на дварэ мароз -3.

Tags: ,

Add to Memories
Tell a Friend
Вось толькі што мяне абудзіў мабільны тэлефон. Паглядзеў на вокны і заўважыў, што неяк сьветла на дварэ. Глянуў, а там паўсюдна сьнег! Зіма надыйшла! Праўда тэмпература капачку вышэй за 0.

Tags: ,

Add to Memories
Tell a Friend
Уначы з пятніцы на суботу (4-5 сьнежня) быў сыпануў мокры сьнег. Прыцерушыў дахі дамоў, ды дзе-нідзе лапікі зямлі. Праўда, з надыходам ранку ад сьнегу не засталося аніякіх сьлядоў. Але такі, першая, хоць нейкая прыкмета зімы. Бо тэмпература пакуль незімовая. У суботнюю раніцу было +1,5, а ў нядзелю +3. Але тут нічога дзіўнага. У мінулым годзе таксама да 8 сьнежня трымалася плюсавая тэмпература, а потым пачалася сапраўдная зіма.

Tags: ,

Add to Memories
Tell a Friend
Сёньня, 2 сьнежня, а 18-ай гадзіне ў Раённым палацы культуры г. Добруша канцэрт "зорачак" прадусарскага цэнтру "Спамаш". Да нас завітаюць дзьве сьпявачкі і сьпявак. Кошт квітка - 7.000 рублёў.

Tags: , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Чэмпіянат краіны па міні-футболу. Першая ліга.
29 лістапада 2009 г.
Спартовы комплекс ААТ Добрушская паперні "Герой працы" - 98 гледачоў.

"ІПУЦЬ-ДЮСШ" (ДОБРУШ) - "БЯРЭЗІНА" (г.БАРЫСАЎ) - 6:6 (5:3)

Калі будзе час напішу падрабязную справаздачу пра гэтую цікавую сустрэчу.

Tags: , , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Вось і надышла зіма, прынамсі, пакуль што толькі каляндарная. А калі надыйдзе сапраўдная зіма? Ці будзе яна сёлета? Вунь, зараз за вакно +9! І гэта а 6-ай раніцы 2 сьнежня. У лістападзе нават толькі двойчы за месяц тэмпература паветра дасягала такога ўзроўню, а тут сьнежань!

Tags: ,

profile
liashkou_a
Name: liashkou_a
calendar
Back December 2009
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
page summary
tags

Advertisement

Customize