Home
entries friends calendar user info Previous Previous
liashkou_a

Advertisement

Add to Memories
Tell a Friend
Ад панядзелка ў добрушскіх школах карантын праз эпідэмію грыпу. На мінулым тыдні ў добрушскіх аптэках назіраўся ажыятаж і дэфіцыт лекаў.

Tags:

Add to Memories
Tell a Friend
Заўтра, 6 лістапада а 12-ай гадзіне адбудзецца лёсавырашальны сход акцыянераў ААТ Добрушскай папяровай фабрыкі "Герой працы", якая знаходзіцца ў крызісным фінансава-эканамічным становішчы. На сходзе плянуецца разгледзіць тэрміновыя пытаньні і ухваліць рашэньні аб рэарганізацыі ААТ шляхам далучэньня да менскага ААТ "Беларускія шпалеры".Працоўныя паперні нічога станоўчага ад гэтага аб'яднаньня не чакаюць.

Tags: , ,

Add to Memories
Tell a Friend
1 лістапада наш клюб "Іпуць-ДЮСШ" здабыў гасьцявую перамогу над сьветлагорскім "ДЮСШ-ЦКК" зь лікам 9:3. Галы забівалі: Жарыкаў - 4, Шчупачэнка - 2, Пабядзінскі - 2 і Ўсік. Пасьля трох гульняў добрушская "Іпуць-ДЮСШ" знаходзіцца на трэцьцім мейсцы з 6-цю баламі. Яна саступае тры балы барысаўскай "Бярэзіне" і шэсьць балаў салігорскаму "Гарняку" (якія правялі на адну гульню больш).
Наступнага разу 14 лістапада у "Іпуці-ДЮСШ" прынцыповы матч з магілёўскай "Спартляндыяй", якая атабарылася на чацьвертым радку ў табліцы.

Tags: , , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Чэмпіянат краіны па міні-футболу. Першая ліга.
24 кастрычніка 2009 г.
Спартовы комплекс ААТ Добрушская паперні "Герой працы" - 64 гледачы.

"ІПУЦЬ-ДЮСШ" (ДОБРУШ) - "ГОМЕЛЬШКЛО" (г.п. КАСЬЦЮКОЎКА) - 6:2 (3:2)
Галы: Усік (16), Пабядзінскі (31, 33), Жарыкаў (59, 80), Камзолаў (71) - "ІПУЦЬ-ДЮСШ"; Крайнюкоў (9, 24) - "ГОМЕЛЬШКЛО"

Гісторыя сустрэчаў.
Ужо другі сэзон запар клюбы сустракаюцца ў гурце "Б" Першай лігі. У мінулым першынстве "ІПУЦЬ-ДЮСШ" (ДОБРУШ) перамагла дома - 6:5, а касьцюкоўскае "ГОМЕЛЬШКЛО" на сваёй пляцоўцы - 5:3. Такім чынам, у іхнім супрацьстаяньні ўтварылася раўнавага - па адной перамозе. У выніковай табліцы клюбы знаходзіліся па-суседзству. "ІПУЦЬ-ДЮСШ" (ДОБРУШ) заняло 6-ае мейсца з 19-цю баламі, а "ГОМЕЛЬШКЛО" 7-ае з 18-цю баламі. Найлепшыя бамбардзіры абодвух клюбаў - Пабядзінскі і Шапавалаў забілі па 19-ць галоў.

Адзіная афіша.
На жаль, ва ўсім горадзе была толькі адна афіша, якая паведамляла пра гульню "ІПУЦІ-ДЮСШ" (ДОБРУШ) і "ГОМЕЛЬШКЛА". Яна знаходзілася на ўваходзе ў спартовы комплекс ААТ Добрушская паперні. І тая зьявілася недзе па абедзе ў пятніцу, 23 кастрычніка.

Больш падрабязна пра ўражаньні ад гульні напішу ў бліжэйшы час.

Tags: , , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
14 кастрычніка на станцыі Добруш здарылася трагедыя. На пешаходным пераходзе грузавы цягнік Гомель-Бранск зачапіў 19-цігадовую дабрушанку, якая ў выніку загінула на мейсцы. Дзяўчына тым вечарам была разам з маці ў Гомлі і вярнулася прыгарадным цягніком за некалькі хвілінаў да здарэньня. Пры спробе перайсьці праз чыгунку яны і апынуліся на небясьпечнай адлегласьці ад праходзіўшага на вялікай хуткасьці ў бок Расеі лакаматыву. Шкада дзяўчыны...
На выходных зазірнуў на сайт Міністэрства ўнутраных спраў і даведаўся, што 14 кастрычніка ў Беларусі адбылося чатыры падобных здарэньні! Два зь якіх са сьмяротным вынікам. Падрабязна чытаць тут: Пресс-релиз УВД на транспорте 2009-10-16 - http://mvd.gov.by/modules.php?name=News&file=article&sid=6470

Tags:

Add to Memories
Tell a Friend
3 кастрычніка стартавала першынство Беларусі Першай лігі па міні-футболу, дзе ў гурце "Б" сярод дзевяці клюбаў згуляе наша "Іпуць-ДЮСШ". Першую сустрэчу новага чэмпіянату добрушскі клюб мусіў перанесьці на 25 сьнежня, тамушто датэрмінова гуляў кубкавы матч з менскім "МАПІДам". З гэтай прычыны старт для добрушскай "Іпуці-ДЮСШ" адбыўся 10 кастрычніка ў Століне супраць мясцовага "Будаўніка". Нашыя футбалісты выдатна распачалі матч і перамагалі гаспадароў - 0:3, потым 1:4, але, на жаль, саступілі 5:4. Пасьля дзьвух тураў (наш клюб згуляў адну сустрэчу) "Іпуць-ДЮСШ" займае 7-мае мейсца. А ў лідарах салігорскі "Гарняк" з 6-цю баламі ды 100% вынікам.

Tags: , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Апошнім часам лукашысты распачалі інфармацыйную кампанію пра неабходнасьць забароны ўжываньня піва (ды іншых алкагольных напояў) у грамадзскіх мейсцах. Яны спасылаюцца на эўрапейскі досьвед і кажуць, што так будзе "культурна".
Асабіста ў мяне вялікія сумневы адносна разумнасьці згаданых карных мераў. І я сумняваюся, што ў Добрушы пасьля ўхалы забароны пачнуць піць "культурна". У нас і так, кавярні - гэта найкрымінагенейшыя мейсцы ў горадзе. Гэта падцьвердзіў, дарэчы, начальнік Добрушскага РАУСа ў сваім выступе на сэсіі Добрушскага раённага Савету дэпутатаў. Сярод іншага ён адзначыў, што "кавярні "Арфей", "Сустрэча", "Фартуна", "Эдэм", Бар-Більярд (а гэта амаль увесь пералік добрушскіх кавярняў- мая заўвага) зьяўляюцца лідарамі па зьдзяйсьненьню дробнага хуліганства". Па асабістых назіраньнях хачу адзначыць, што частка тых дробных хуліганстваў насамрэч - крымінальныя хуліганствы. Бо як яшчэ вызначыць бойкі ў кавярні, калі лётаюць і сталы, і стулы...

Tags: , ,

Add to Memories
Tell a Friend
У Добрушы на чыгунцы некаторым катэгорыям працоўных запрапанавалі пісаць "па ўласным жаданьні" і за свой кошт браць некалькі дадатковых выходных. Патлумачылі гэтую неабходнасьць тым, што нібыта Лукашэнка сказаў: "На чыгунцы шмат зарабляюць". Цяперака, заробак адпаведна зьмешыцца праз скарачэньне працоўнага часу.

Tags: , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Прыемны сюрпрыз падаравала Беларуская чыгунка, якая ад 1 чэрвеня зьмяніла мэтодыку разьліку коштаў за праезд у прыгарадных цягніках. Ранейшыя "зоны" зьніклі і зараз кошт вызначаецца па кілямэтрах да станцыі. Кошт 5 кілямэтраў роўны 440 рублям, кожны наступны кілямэтр каштуе 44 рублі. У выніку гэтай рэформы патаньнеў кошт праезду ў прыгарадных цягніках. Праўда, непакоіць думка - ці на доўга гэтае патаненьне? Але зараз кошт квітка да Добруша зрабіўся 1.320 рублёў супраці 1.760 рублёў дагэтуль, г.зн., што квіток патаньнеў на 440 рублёў альбо на 25%! Цяперака вельмі выгодна абіраць для наведваньня Гомлі цягнік, таму што кошт маршрутнай таксоўкі складае 3.500 рублёў. Гэта амаль у тры разы даражэй за цягнік. Усе на цягнік! :)
Дзякуй, Беларускай чыгунцы.

Tags: , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Ад працоўных Добрушскага фарфоравага заводу даведаўся, што 8 траўня апошняя зьмена ў муфельным цаху адпрацавала цалкам працоўны дзень. А па працоўнаму заканадаўству ён мусіў быць скарочаным.

Tags:

profile
liashkou_a
Name: liashkou_a
calendar
Back November 2009
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
page summary
tags

Advertisement

Customize