Home
entries friends calendar user info
liashkou_a

Advertisement

Add to Memories
Tell a Friend
Апошнім часам лукашысты распачалі інфармацыйную кампанію пра неабходнасьць забароны ўжываньня піва (ды іншых алкагольных напояў) у грамадзскіх мейсцах. Яны спасылаюцца на эўрапейскі досьвед і кажуць, што так будзе "культурна".
Асабіста ў мяне вялікія сумневы адносна разумнасьці згаданых карных мераў. І я сумняваюся, што ў Добрушы пасьля ўхалы забароны пачнуць піць "культурна". У нас і так, кавярні - гэта найкрымінагенейшыя мейсцы ў горадзе. Гэта падцьвердзіў, дарэчы, начальнік Добрушскага РАУСа ў сваім выступе на сэсіі Добрушскага раённага Савету дэпутатаў. Сярод іншага ён адзначыў, што "кавярні "Арфей", "Сустрэча", "Фартуна", "Эдэм", Бар-Більярд (а гэта амаль увесь пералік добрушскіх кавярняў- мая заўвага) зьяўляюцца лідарамі па зьдзяйсьненьню дробнага хуліганства". Па асабістых назіраньнях хачу адзначыць, што частка тых дробных хуліганстваў насамрэч - крымінальныя хуліганствы. Бо як яшчэ вызначыць бойкі ў кавярні, калі лётаюць і сталы, і стулы...

Tags: , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Начальнік Кііву Чарнявецкі (народная мянушка - Лёня Космас) ўзрадаваў сваім чарговым выбрыкам. Ён даў загад заснаваць лятарэю, дзе ўзнагародай будзе магчымасьць абняць яго альбо пацалаваць.
Падрабязна чытаць тут: Черновецький розіграє в лотерею право обійняти і поцілувати себе - http://ua.korrespondent.net/ukraine/753354

Tags:

Add to Memories
Tell a Friend
Блукаючы па прасторах Сеціва патрапіў на сайт КХП-БНФ, дзе ўзгадалі здарэньне у адным амэрыканскім горадзе. Там мясцовыя кандытары адмовілі бацьку зрабіць на торце сьвяточны надпіс "Дарагому Адольфу Гітлеру". Менавіта так назваў свайго сына, відаць кепска выхаваны, бацька. А ўчынак кандытараў выклікае павагу.
Крыху больш падрабязна чытаць тут: Монстры - http://www.pbpf.org/art.php?cat=7&art=1744&lang=be

Tags:

Add to Memories
Tell a Friend
У "Застольным альбоме" "Крамбамбулі" у кампазыцыі "Пане Каханку" ёсьць радкі: "На ўсходзе Расея ўсё вар'яцее..."
А як яшчэ можна казаць пра чарговую ініцыятыву іхняй пракуратуры, якая вынесла папярэджаньне тэлеканалу за дэманстрацыю ЭКСТРЫМІСЦКАГА!? мультфільму "Паўднёвы парк". Падрабязна чытаць тут: "Московська прокуратура виявила ознаки екстремізму в мультсеріалі Південний Парк" - http://ua.korrespondent.net/showbiz/578693.
Раю ім праверыць сваю тэле ды кінапрадукцыю на прыкметы экстрэмізму... во, дзе таксама можна знайсьці "клубнічку"...

Tags: , ,

Add to Memories
Tell a Friend
На выходных наведаўся ў Менск. На сьняданак-абед выправіўся ў Траецкае перадмесьця. Пабачыў карчму, але...што гэта за практыка і бязглуздая "традыцыя" абмаскальваць беларускае. На шыльдзе карчмы значылася: "Корчма старовиленская". Словаў бракуе, адныя думкі і тыя фрэдыкругерскія...

Tags: ,

profile
liashkou_a
Name: liashkou_a
calendar
Back November 2009
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
page summary
tags

Advertisement

Customize