Home
entries friends calendar user info Previous Previous
liashkou_a

Advertisement

Add to Memories
Tell a Friend
Сёньня, сябры, 7 лістапада ў 20-10 на тэлеканале "Сталічнае тэлебачаньне" ў перадачы "Зорны рынг" Піт Паўлаў&"Garadzkija. Глядзім, заўзеем, галасуем за "Гарадзскіх".

Tags: , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
28 лістапада а 17-ай гадзіне ў ГКЦ, які месьціцца на вуліцы Ланге, 17, адбудзецца канцэрт гурта Apple Tea у межах агульнанацыянальнага туру. Імпрэза прысьвечана 110-ым угодкам з дня нараджэньня Дзюка Элінгтана. Кошт квіткоў: 15-25 тысячаў рублёў.
Тэлефоны для даведак: 71-10-21, 73-02-00

Tags: , , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Сіноптыкі абяцаюць на выходных халоднае надвор'е. Камусьці гэта добрая нагода застацца ў хаце і пасядзець ля блакітнага тэлеэкрана. На жаль, айчынныя тэлеканалы не падрыхтаваліся як сьлед да падобнага разьвіцьця падзеяў:( І тым неменьш, ёсьць магчымасьць паглядзець:

Сёньня, 30 кастрычніка:
СТБ
23-00 навіны шоў-індустрыі "Відзьма-нявідзьмо" зь Сяргеем Філімонавым

РТР-Беларусь
22-35 фантастычны трымценьнік "Выспа" з Эванам Макгрэгарам і Скарлэт Ёхансан у галоўных ролях.

У суботу, 31 кастрычніка:
СТБ
16-40 паўтор навінаў шоў-індустрыі "Відзьма-нявідзьмо" зь Сяргеем Філімонавым
20-10 "Зорны рынг" Песьняры супраць Drum Ecstasy

РТР-Беларусь
11-55 фантастычны трымценьнік "Выспа" з Эванам Макгрэгарам і Скарлэт Ёхансан у галоўных ролях.

Лад
14-40 Футбол. Англійская Прэм'ер-ліга: Арсэнал-Тотэнхэм
(Праўда, мне не давядзецца паглядзець, бо пайду на апошні матч сёлетняга сэзону "ДСК-Гомель" супраць сьветлагорскага "Хіміка")

Tags: , , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Аматарам такога адпачынку прапаную зьвярнуць увагу на наступныя тэлеперадачы.
У суботу, 24 кастрычніка:
СТБ
16-40 паўтор навінаў шоў-індустрыі "Відзьма-нявідзьмо" зь Сяргеем Філімонавым
21-30 крымінальная драма Мартына Скарсэзэ "Адступнікі" з Мэтам Дэйманам і Лэанарда Дыкапрыа
0-20 маладзёвая камедыя "Догма" з Мэтам Дэйманам ды Бэнам Афлекам

Першы нацыянальны
19-20 жывы канцэрт ісляндзскай сьпявачкі Б'ёрк

У нядзелю, 25 кастрычніка:
Лад
15-55 Футбол. Англійская Прэм'ер-ліга: Лівэрпуль-Манчэстар Юнайтэд!!!

Tags: , , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
17 кастрычніка на тэлеканале "СТБ" а 20-10 "Зорны рынг". Лягенда айчыннай музыкі фольк-гурт "Палац" супраць "Давінчы". Пад час перадачы ладзіцца галасаваньне гледачоў, якое вызначае пераможцу. Сябры, калі ласка, падтрымайце "Палац". Мабілізуйце, сваіх сяброў ды знаёмых. Наша падтрымка будзе нашай узнагародаю гурту за зьберажэньне і ўзбагачэньне нацыянальных сьпеўных традыцыяў.

Tags: , , , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
У суботу паглядзеў на СТБ "Зорны рынг". Канешне, якасьць гуку і якасьць працы вядоўцаў магла быць і вышэйшай. Але, галоўнае, што такая перадача зьявілася на айчынным тэлебачаньні. І калі "Зорны рынг" ськіраваны на папулярызацыю айчынных выканаўцаў, дык гэтую ініцыятыву магу толькі вітаць. Прынамсі, я цалкам ухваляю ідэю гэтай перадачы.
Двубой "Нейрадзюбеля" і Аляксея Хлястова назіраў зь цікавасьцю. Нават зладзіў мікрамабілізацыю - абтэлефанаваў сяброў ды знаёмых з просьбай галасаваць за "Дзюбелей". "Дзюбеля" глядзеліся натуральна, а Хлястоў занадта штучна. Прынамсі, а чаго яшчэ чакаць ад ППП (пэрсаніфікаваных псэўдамузычных праектаў)...
Кулінковіч і К запомніліся: вершам пра жабу, зладжанымі скокамі на сцэне і іншай "нейрадзюбелеўшчынай". Хоць у якасьці фінальнай кампазыцыі я б абраў "Чай Ліптан" альбо "Время распрощаться".
p.s. я быў рады перамозе "Нейрадзюбеля". Віншую ўсіх прыхільнікаў слыннага рок-гурта. Чакаю юбілейнага канцэрту "Нейрадзюбеля".

Tags: , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Учора тэлеканал ОНТ падараваў канцэрт фольк-гурта "Палац". Дзякуй тэлевізійшчыкам! "Палац" быў супэр! Выбачаюся, што забыўся паведаміць :(

Tags: , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Гасьцям рок-фэсту «Be Free-2009» прапаную карысную інфармацыю з уласнага досьведу.

Транспарт.
Ад чыгунначнага вакзалу Чарнігава да мейсца рок-фэсту можна даехаць аўтобусамі, тралейбусамі і маршрутнымі таксоўкамі. Я памятаю толькі дакладна, што ад вакзалу туды ідзець тралейбус №1. Кошт праезду ў тралейбусах і аўтобусах - 1 грыўна (360 рублёў). Квіток набываецца непасрэдна ў салёне аўтобуса альбо тралейбуса. У маршрутных таксоўках кошт праезду ад 1 гр. 50 кап. да 3 гр. Часьцей за ўсё кошт маршруткі 2-2,5 гр. Ехаць грамадзскім транспартам да прыпынку Тэхналагічнага ўніверсітэту. Дарога адбярэ недзе 25-30 хвілін. Адтуль яшчэ прайсьці мэтраў 300-400 і вы апынецеся на мейсцы.. (Можна, канешне, прагуляцца і пешшу. Але тады шлях запатрабуе каля 1 гадзіны. За тое можна будзе пабачыць штодзённае жыцьцё гораду).

Read more... )

Tags: , , , , , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
У нядзелю, 21 чэрвеня, выпадкова пераключыў свой тэлівізар на СТБ і пабачыў выступ рок-гурта "Крамы" у тэлеперадачы "Песьні роднай зямлі". Варашкевіч сьпяваў "Усё жыцьцё - дзіўны сон..." Для мяне гэта было прыемнай неспадзяванкай. Шкада толькі, што ніхто не папярэдзіў пра магчымасьць пабачыць "Краму" на айчынным тэлебачаньні.
Шаноўныя віртуальныя сябры, калі ласка, калі будзе Вам штосьці вядома пра паказ па тэлебачаньні нашых слынных рок-гуртоў пакідайце мне паведамленьні з гэтай нагоды. Загадзя Вам дзякуй.

Tags: , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
4 чэрвеня я наведаў канцэрт Зьміцера Вайцюшкевіча ў Гомлі. На жаль, вялікі брак вольнага часу не дазваляў выкласьці свае ўражаньні ад канцэрту. Толькі сёньня засеў за кампутар каб прыгадаць сьвяточны вечар у ГЦК.

Read more... )

Tags: , , , , ,

profile
liashkou_a
Name: liashkou_a
calendar
Back November 2009
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
page summary
tags

Advertisement

Customize