Home
entries friends calendar user info Previous Previous
liashkou_a

Advertisement

Add to Memories
Tell a Friend
Сябры ды знаёмыя паведамляюць з розных куткоў нашай краіны пра мокры сьнег ды халадэчу. Гляджу тэлевізар - сьнег у Польшчы і Заходняй Украіне. І толькі на паўднёвым усходзе - у Добрушы цеплыня. Раніцой і ўдзень у нас было +16! Апоўдні нават сонейка выглянула з-за хмараў - зрабілася зусім па-летняму. Зараз з надыходам прыцемак тэіпература ўпала, але ўсяроўна +7.

Tags: ,

Add to Memories
Tell a Friend
Сёньня ўначы ў нас была навальніца - грымела ды бліскала. Вось такая запозьненная, восеньская, кастрычніцкая навальніца здарылася.

Tags: ,

Add to Memories
Tell a Friend
Надвор'е на пачатку верасьня нагадала пра клясічную кампазыцыю рок-гурта NRM з альбому "Пашпарт грамадзяніна NRM" гарачай восені 1999 году. 2-га верасьня +27, 3-га верасьня +26, 4-га верасьня +25. Атрымалася - "25, 26, 27...Праверка сьвязі. Как слышаця мяня?!..."

Tags: , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Эўропу пячэ, а ў нас прахалода. Амаль увесь жнівень тэмпература трымаецца +19+23. Ніводнага разу слупок тэрмомэтра не набліжаўся да +30. А звычайна такое бывае...

Tags: ,

Add to Memories
Tell a Friend
1 жніўня, недзе ў 9-30 выбраўся з Гомлі ў Добруш. У Гомлі было ўжо хмарна і сыпаў дождж. Прыехаў у Добруш... а там зьзяе сонца. А гэта нейкіх 20 кілямэтраў, а калі лічыць адлегласьць ад Бярозак да Расьвету дык увогуле 12-14 кілямэтраў. Праўда ў 10-30 набеглі з небасхілу цёмныя хмары ды пасыпаў дождж і ў Добрушы. Вось так павольна рухаўся на ўсход атмасфэрны фронт, які я апярэдзіў:)

Tags: , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Чатыры дні запар у Добрушы пячэ. Тэмпература паветра ўдзень сягае +30 і вышэй. Сёньня быў усталяваны сёлетні тэмпературны рэкорд +32,5. Уначы слупок тэрмомэтра трымаецца вышэй за +20. Сьпякота!

Tags: ,

Add to Memories
Tell a Friend
Учора, 29 чэрвеня, у Гомлі быў зафіксаваны сёлетні тэмпературны максімум +31!

Tags: ,

Add to Memories
Tell a Friend
Два мінулых дні адзначыліся 30-ці градуснай сьпякотай. І сёньня, па ўсім відаць, будзем мець тую-самую лічбу. Пакуль +26, але на небе ні хмурынкі...

Tags: ,

Add to Memories
Tell a Friend
Сёлета ўчора ўпершыню слупок тэрмомэтру ў Добрушы дасягнуў +30.

Tags: ,

Add to Memories
Tell a Friend
Вось і дажджы пайшлі. Сухмень трымаў амаль месяц. Больш-меньш нешта падобнае на нармальны дождж у нашых краёх было 13 красавіка. І нарэшце, учора недзе на пачатку 1-ай гадзіны дня паліў дождж. Сёньня ад самага ранку сыпле дробны, але часам вельмі моцны дождж з парывістым ветрам, які імкліва нясе кашлатыя, нізкія, шэрыя хмары. І на дварэ нейкіх +8! А ў панядзелак яшчэ пякло +26, нават учора было +17.

Tags: ,

profile
liashkou_a
Name: liashkou_a
calendar
Back November 2009
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
page summary
tags

Advertisement

Customize