Home
entries friends calendar user info
liashkou_a

Advertisement

Add to Memories
Tell a Friend
Мой найулюблёнейшы піўны брэнд - рэчыцкі "Berg". Цёмны гатунак найсмачнейшага піва маёй краіны сёлетняй вясной пачаў зьнікаць з паліцаў добрушскіх крамаў. Гэта мяне занепакоіла. Аднога разу ва ўсім горадзе не было аніводнай бутэлькі гэтага файнага напою!!! Жах! А на днях пабачыў, што ў крамах ля фарфоравага заводу ізноў зьявіўся "Berg" розных гатункаў: Porter, Classic ды Lager. Трэба зладзіць самадзейны піўны фэст зь сябрамі з гэтай нагоды.
"Berg" forever! "Berg" назаўсёды!
p.s. трэба дадаць "Berg" і ў сьпіс сваіх зацікаўленьняў.

Tags: , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Нарэшце, праз трынаццаць гадоў я патрапіў на канцэрт слыннага айчыннага рок-гурта "Крамы".

гісторыя.
Гісторыя бярэ свой пачатак у 1994 годзе. Тады я даведаўся пра чарговы музычны праект Ігара Варашкевіча і К - рок-гурт "Крама". Прынамсі, гурт можна было пачуць на айчынным радыё, ну, напрыклад, у ранішняй перадачы "Радыёфакт" іхнюю запамінальную кампазыцыю "Будзь разам з намі". Мо, варта з БРСМу спагнаць грошы за выкарыстаньне слогану?:)
Акурат у той самы час, калі не памыляюся, я ў шапіку ТБМ (які месьціўся побач з Нацбанкам) набыў іхні альбом на касэце "Гэй, там налівай!", а ў Гомлі ля ўнівермагу другі альбом "Хворы на рок-н-рол". Касэты былі запілены да дзірак, а тэксты мог працытаваць на памяць пасярод ночы.

першая сустрэча.
Варашкевіча пабачыў жыўцом толькі ў 1995 годзе пад час аднога зь першых забароненых канцэртаў на Беларусі. У парку імя Горкага мусіла адбыцца імпрэза прысьвечаная Купальлю. Гэта было 23 чэрвеня. І яна не адбылася праз перашкоды ўладаў. Памятаю акустычную гру NRMаўцаў,.. Варашкевіча і падаецца Рымашэўскага - старшыню Партыі аматараў піва...
А потым у чэрвені канцэрт "Крамы" у нейкім тэатры на Крапоткіна (там яшчэ месьціўся менскі кінаклюб, на прозьвішча крыху забыўся ягонага стваральніка... мо, Федарэнка? альбо імя ягонае Фёдар?).

першы канцэрт.
Канцэрт 1995 году я памятаю і сёньня, кожную ягоную хвіліначку. На ім прэзэнтавалі новы альбом "Крамы" "Лянівыя танцы", ды распавялі пра падрыхтоўку англамоўнага альбому "Vodka on ice". Канцэрт быў проста фантастычным. Потым яшчэ некалькі дзён зь мяне выпраменьвала энэргія тысячаў сонцаў...
Перадаць тыя моманты жыцьця можна толькі тэкстамі "Крамы", калі капачку іх падправіць:)
"Калі зьнясіліш ад мітрэнгі марнай
Калі ў думках запануе змрок
Наведвай лепей ты канцэрты "Крамы"
І знойдзеш моцы на наступны крок..."

канцэрт праз 13-ць гадоў.
І вось мінулыя выходныя... канцэрт у "Графіці". Я там ніколі ня быў. І калі пабачыў маленечкае памяшканьне "Графіці", дык крыху нават і засмуціўся. Але пачуцьцё сяброўскай еднасьці, прачуласьць і шчырасьць "Крамы", атмасфэра сапраўднага рок-андэграўнду праз хвіліну пасьля пачатку канцэрту не пакінулі сьлядоў ад папярэдніх пачуцьцяў. Дзьве з паловаю гадзіны фірмовага крамаўскага року мільгнулі нібыта некалькі хвілінаў. Гэта было сьвята. Падзея нават падавалася і падаецца (праз сваю неардынарнасьць) нейкаю нерэчаіснаю. Нібыта ў сне, ці іншым вымярэньні. Рыхтык як у "Крамы": "Усё жыцьцё - дзіўны сон..."
Дзякуй Варашкевічу, дзякуй музыкам "Крамы", дзякуй арганізатару.
Яшчэ пару-тройку слоў пра канцэрт. Пад час кампазыці "Гомельскі вальс" сярод слухачоў "закалыхаліся" агеньчыкі газьнічак. "Падае дождж" выклікаў хвалю эмоцыяй (мо мне падаецца?) у Варашкевіча, нават у нейкі момант здрыгануўся голас... Потым былі сьпевы з Русяй... І нарэшце, фінал заля некалькі разоў ладзіла працяглыя аплёдысмэнты музыкам, а тыя ўзнагародзілі сваіх слухачоў выкананьнем гітоў: "Бяжы, хлопец, бяжы", "Хворы на рок-н-рол"...і проста магутнай, непараўнальнай, патрыятычнай кампазыцыяй "Слуцкая брама"!

віртуальныя сябры.
На канцэрце былі заўважаны і мае віртуальныя сябрукі - Руся (_ghost_pulse_) ды Ніка Сандрос (muha_elka). Нібыта той папарацы я зафіксаваў іх на свой фотаздымач. Калі, што выбачайце. Атрымалася так як атрымалася.



"Крама" выконвае "Гомельскі вальс"



Руся (зьлева, на жаль, кепска бачна) сьпявае з Варашкевічам "Неба"



Ніка Сандорс сярод слухачоў (зьлева, побач з бляндынкай)

Tags: , , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
музычны фэст "Вольнае паветра" 19.07 пад Валожынам
http://www.volnaepavetra.by/index.htm
гэта немагчыма, НЯМОЖНА ПРАПУСЦІЦЬ!! праграма афігенная! едземце ўсе!)
12.00-18.40 – open air time: Вы можаце сустрэцца і пагутарыць са сваімі старымі і новымі сябрамі, атрымаць асалоду ад шаблёўскіх пейзажаў, можаце палавіць рыбу, нарабіць шашлыкоў, можаце загараць, гуляць у бадмінтон, футбол і г.д.
Тым часам Вашыя дзеці змогуць забаўляцца, гуляць і рыхтаваць сюрпрызы разам з нашымі педагогамі ў бясплатным дзіцячым летніку «Паветрык».
18.40 – музыкі групы «Дзецідзяцей» з усімі дзецьмі фэсту абвесцяць пра адкрыццё open air сцэны «Вольнага паветра».
Далей выступаюць*:
група «Дзецідзяцей»
Зміцер Вайцюшкевіч і WZ Orkiestra
група «Нагуаль»
група «Троіца»
група «Палац»
група «Хуткі смоўж»
Насця Някрасава
2:30 – закрыццё сцэны
з 2:41 да раніцы – free time: Вы можаце працягнуць больш шчыльныя зносіны з сябрамі, зможаце атрымліваць асалоду ад Шаблёў і ваколіц, сможаце паспрабаваць злавіць спячую рыбу, даесці шашлыкі, пазагараць пад месяцам, пагуляць у начны бадмінтон, футбол і г.д. Ці проста кладзіцеся спаць на вольным паветры.
Крыніца: http://alesia-ra.livejournal.com/162434.html
p.s. на жаль, ня выберуся я гэтым разам, а шкада:(

Tags: , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Чарговая вандроўка па ваколіцах роднага мястэчка на мінулым тыдні скончылася сюрпрызам. У нейкіх 1,5-2 кілямэтрах ад гарадзской ускраіны, пасярод забалочанага рэчышча Іпуці я напаткаў белую чаплю.




Калі верыць энцыкляпедыі "Прырода Беларусі", выдадзенай яшчэ за савецкім часам на мяжы 80-90-х гадоў ХХ стагоддзя, Белая чапля - "рэзыдэнт" Чырвонай кнігі нашай краіны.

Tags: , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Ёсьць у Добрушы свая непаўторная традыцыя - нявер пабачанаму. У гэтым я чарговым разам пераканаўся, калі ўвечары 24 чэрвеня адведаў тры кавярні. Кавярня (у бягучым годзе яе перарабілі ў "буцярбродную") "Карусель" гасьцінна запрашала яе адведаць да 24 гадзінаў, але а 22-ой гадзіне яна ўжо не падавала аніякіх прыкметаў жыцьця. Дасьведчаныя людзі падказалі, што і ў панядзелак назіралася тая самая карціна. Ды, што казаць...гэта нармальна для "Каруселі" напрыканцы гутаркі канстатавалі (несуцяшальны для мяне) факт мае суразмоўцы.
p.s. Яшчэ мяне зьдзівілі дзьве іншыя, адведаныя мною, кавярні: "Бар-більярд" і модны "Арфей". Мяне яны сустрэлі цішынёю і амаль поўным бязьлюддзем. У першым за сталом сядзела прадавачка з сваім сябрам, а ў другі два сябрукі-выпівохі. І дзе ж народ?

Tags: , ,

profile
liashkou_a
Name: liashkou_a
calendar
Back November 2009
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
page summary
tags

Advertisement

Customize