Home
entries friends calendar user info
liashkou_a

Advertisement

Add to Memories
Tell a Friend
Учора захацелася сьмятаны. Пайшоў у краму, дзе набыў 10% сьмятану, якую вырабляе ААТ "Малочныя прадукты". У Гомлі яна каштуе - 1520 рублёў за 500 гр, а ў Добрушы - 1590 рублёў. Чарговы раз пераканаўся, што харчовыя прадукты ў Добрушы даражэйшыя чымся ў Гомлі.

Tags: , ,

Add to Memories
Tell a Friend
У нядзелю ў Добрушы захацелася набыць "Актывіл" альбо "Ідэал", тым самым падтрымаць айчынную малочную прамысловасьць. Дзеля гэтага выбраўся ў гарадзскія крамы. Але мяне чакала расчараваньня. Набыць "Актывіл" альбо "Ідэал" у Добрушы выявілася складанай задачай. Давялося наведацца ў 7-9 крамаў каб знайсьці вышукваемы прадукт. Ягоны кошт таксама непрыемна зьдзівіў. Калі ў Гомлі "Актывіл" можна набыць за 1.880 рублёў (і нават таньней), дык у Добрушы я яго прыдбаў за 2.200 рублёў. Розьніца 320 рублёў! А дабрушане маюць меньшыя за гамяльчанаў заробкі.

Tags: , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Наведаўся на мінулым тыдні ў добрушскую цырульню. Кошты капачку, але ж такі яшчэ падрасьлі на 20 рублёў. Гэта недзе каля 0,5%. Дробязь, але наўрадці прыемная.

Tags: , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Мой найулюблёнейшы піўны брэнд - рэчыцкі "Berg". Цёмны гатунак найсмачнейшага піва маёй краіны сёлетняй вясной пачаў зьнікаць з паліцаў добрушскіх крамаў. Гэта мяне занепакоіла. Аднога разу ва ўсім горадзе не было аніводнай бутэлькі гэтага файнага напою!!! Жах! А на днях пабачыў, што ў крамах ля фарфоравага заводу ізноў зьявіўся "Berg" розных гатункаў: Porter, Classic ды Lager. Трэба зладзіць самадзейны піўны фэст зь сябрамі з гэтай нагоды.
"Berg" forever! "Berg" назаўсёды!
p.s. трэба дадаць "Berg" і ў сьпіс сваіх зацікаўленьняў.

Tags: , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Прыемны сюрпрыз падаравала Беларуская чыгунка, якая ад 1 чэрвеня зьмяніла мэтодыку разьліку коштаў за праезд у прыгарадных цягніках. Ранейшыя "зоны" зьніклі і зараз кошт вызначаецца па кілямэтрах да станцыі. Кошт 5 кілямэтраў роўны 440 рублям, кожны наступны кілямэтр каштуе 44 рублі. У выніку гэтай рэформы патаньнеў кошт праезду ў прыгарадных цягніках. Праўда, непакоіць думка - ці на доўга гэтае патаненьне? Але зараз кошт квітка да Добруша зрабіўся 1.320 рублёў супраці 1.760 рублёў дагэтуль, г.зн., што квіток патаньнеў на 440 рублёў альбо на 25%! Цяперака вельмі выгодна абіраць для наведваньня Гомлі цягнік, таму што кошт маршрутнай таксоўкі складае 3.500 рублёў. Гэта амаль у тры разы даражэй за цягнік. Усе на цягнік! :)
Дзякуй, Беларускай чыгунцы.

Tags: , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
У сераду наведаўся ў добрушскую цырульню. Ізноў кошт гэтай паслугі падрос на 170 рублёў. Гэта на 4% болей у параўнаньні з восеньню мінулага году. Зараз візыт у цырульню абыходзіцца ўжо у 4.520 рублёў.

Tags: , ,

Add to Memories
Tell a Friend
З 10 лютага кошт праезду ў маршрутцы Гомель-Добруш істотна падвысіўся. Цяперака каб патрапіць у Гомлю альбо наадварот у Добруш патрэбна будзе пазбыцца 3.500 рублёў. Прынамсі, зараз розьніца кошта квітка паміж прыгарадным цягніком і маршруткай дасягнула свайго максымума за апошнія некалькі гадоў - амаль двухразовага памеру (таму што кошт чыгуначнага квітка - 1.760 рублёў). Народ адразу ж пацягнуўся на чыгуначны вакзал. У мінулыя выхадныя на вакзале з гэтай прычыны было досыць шматлюдна, калі раўняць з папярэднімі выхаднымі сёлетняй зімы.
Дарэчы, кошт квітка маршруткі за год павялічыўся на 700 рублёў альбо на 25%. І гэта пры тым, што заробкі пераважнай большасьці дабрушан фактычна не падвышаліся, а ў некаторых нават зьменшыліся.

Tags: , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
На днях наведаўся ў добрушскую ўпадабаную мною цырульню і даведаўся, што зараз паслугі цырульніцы абыходзяцца ўжо у 4.350 рублёў. Ад пачатку бягучага году кошт за некалькі разоў падвысіўся на 1.300 рублёў альбо на 43%! Пры такой хуткасьці ўзрастаньня коштаў аніякія падвышкі пэнсіяў ды заробкаў не пасьпеюць. Буду патлатым як калісьці:)

Tags: , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Днямі быў непрыемна зьдзіўлены, калі пабачыў колькі каштуе рыс. У гомельскіх крамах амаль 4 тысячы рублёў, на базарах 3,5 тысячы рублёў! А год назад ён каштаваў яшчэ 900 рублёў. Меней чымся за год кошт рысу падрос на 400%!!!!

Tags: , , ,

profile
liashkou_a
Name: liashkou_a
calendar
Back November 2009
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
page summary
tags

Advertisement

Customize