У красавіку Гомельскі абласны драмтэатр толькі аднойчы запросіць на айчынную пастаноўку: 16 красавіка (чацьвер) - "Пінская шляхта", паводле п'есы В. Дуніна-Марцынкевіча. Пачатак а 19-ай гадзіне. А 21 красавіка (аўторак) а 19-ай гадзіне Гарадзскі эксперыментальны тэатр-студыя "Маладзёвы" пакажа спектакль "Залёты" паводле п'есы В. Дуніна-Марцынкевіча. Бліжэйшым часам кінатэатры прапануюць: - Кастрычнік галівудзскую стужку "Знаменьне" з Нікаласам Кейджам - 9-13 красавіка 2009 г., сэансы: 16-00, 18-00, 20-00 - Юбілейны мультфільм "Монстры супраць чужынцаў" - 6-26 красавіка 2009 г., сэансы: 12-00, 14-00, 16-00 Tags: Гомель, Культура, Кіно, Тэатр
|