Праз пятнаццаць хвілінаў барысаўскі БАТЭ згуляе апошні матч сёлетняй Лігі Эўропы з ангельскім "Эвертанам". Тэлетрансляцыя гэтай сустрэчы на "Ладзе" а 22-ой гадзіне. Глядзім, заўзее за нашых!
2 сьнежня (у сераду) не прамініце чарговы двубой нашага чэмпіёна - барысаўскага БАТЭ з лісабонскай "Бенфікай" у Лізе Эўропы. Трансляцыя на Першым нацыянальным у 19-55.
З мінулай суботы да 6 сьнежня ў Легкаатлетычным манежы, які разьмешчаны па вуліцы Юбілейнай у г. Гомелі, працуе выстава "Тавары зь Індыі". Уваход вольны. Час працы з 11-00 да 20-00.
Ну, вось нарэшце і ўсё - ФК "Гомель" таксама як і "ДСК-Гомель" фінішаваў трэцьцім. Толькі "ДСК-Гомель" спыніўся на трэцьцім радку Першай лігі, а ФК "Гомель" на трэцьцяй прыступцы сярод аўтсайдэраў Вышэйшай лігі. Такім чынам, абодва гомельскіх клюба ў наступным годзе будуць спаборнічаць у Першай лізе. Каму пашанцуе болей даведамся праз год. А пакуль надарылася магчымасьць зрабіць першую прымерку. 11 лістапада а 18-ай гадзіне на стадыёне "Цэнтральным" матч 1/8 фіналу Кубка краіны - ФК "Гомель" - "ДСК-Гомель", а на выходных 15 лістапада а 13-ай гадзіне адбудзецца паўторны матч. Пабачым хто каго?
На выходных у Гомлі адбудуцца гульні чэмпіянату краіны ў Вышэйшай і Першай лігах. У суботу на стадыёне "Гомсельмаш" дэмбельскі акорд у сёлетнім першынстве адыграе "ДСК-Гомель" супраць сьветлагорскага "Хіміка". Пачатак сустрэчы а 14-ай гадзіне. Уваход вольны. Акопы на ўваходзе гасьцінна зараўнялі. Прыходзьце, падтрымай "будаўнікоў". У нядзелю на стадыёне "Цэнтральным" ФК Гомель гуляе прынцыповы і шматвырашальны матч з менскім "Дынама". Пачатак а 14-ай гадзіне. Квіткі можна набыць у касах. Ці ўтрымаецца ФК Гомель у нацыянальнай футбольнай эліце?
17 кастрычніка на тэлеканале "СТБ" а 20-10 "Зорны рынг". Лягенда айчыннай музыкі фольк-гурт "Палац" супраць "Давінчы". Пад час перадачы ладзіцца галасаваньне гледачоў, якое вызначае пераможцу. Сябры, калі ласка, падтрымайце "Палац". Мабілізуйце, сваіх сяброў ды знаёмых. Наша падтрымка будзе нашай узнагародаю гурту за зьберажэньне і ўзбагачэньне нацыянальных сьпеўных традыцыяў.
Сёньня наша нацыянальная зборная згуляе апошні матч у кваліфікацыі Чэмпіянату сьвету па футболу 2010 г. супраць Англіі. Сустрэча не вырашае анічагусенькі. Ангельцы ўжо патрапілі на першынство сьвету, а мы праляцелі:( Але гэта апошняя бітва - апошні шанец. Патрымаем нашых! Глядзім! Заўзеем! "Боже, пакарай Англію!" - А. Кульлінковіч і "Нейрадзюбель" p.s. не забываемся - трансляцыя на Першым нацыянальным а 22-ой гадзіне.
Праз два тыдні, 12 красавіка 2009 г. у Катары стартуе першынство MotoGP. На жаль, у бягучым годзе Эўраспорт ня будзе ладзіць трансляцыі чэмпіянату Каралеўскіх мотагонак. Вось у мяне і пытаньне, калі хто ведае, дзе можна будзе паглядзець MotoGP (акрамя інтэрнэту)? Ці будзе ладзіць нашае тэлебачаньне тэлетрансляцыі альбо ўкраінскія, польскія ды іншыя тэлеканалы? Ці будзе магчымасьць паглядзець праз спадарожнікавую антэну? Хто ведае, калі ласка, пакіньце інфармацыю ў камэнтах. Загадзя дзякуй.