Home
entries friends calendar user info Previous Previous
liashkou_a

Advertisement

Add to Memories
Tell a Friend
Чэмпіянат краіны. Першая ліга.
31 кастрычніка 2009 г.
г. Гомель, стадыён "Гомсельмаш" - 115 гледачоў, уваход вольны.
Хмарна, тэмпература паветра +2

ДСК-Гомель - "Хімік" (Сьветлагорск) - 3:0
Галы: Дабраўлянскі (88хв., 90+5 хв.)

Праца vs Футболу
"Абедзенны" футбол у мяне заўжды прайграе працы:( З гэтай прычыны атрымалася завітаць на стадыён толькі на другі тайм.

Першы тайм
Якім ён быў мне невядома, але лік быў на карысьць "ДСК-Гомель" - 1:0.

Першы сьнег
Зь першым сьвістком другога тайму па-над гомсельмашаўскім стадыёнам закружыўся першы, хоць і вельмі слабы, сьнег.

Залатое ўбраньне
За тое зялёны дыван поля апрануўся ў шыкоўны ды авангардысцкі залаты строй з жоўтага лісьця.

Фаны "Хіміка" дапамаглі
На мінулым матчы "ДСК-Гомель" прысутнічала 67 гледачоў. Гэтым разам колькасьць гомельскіх аматараў футболу была не нашмат большай. На трыбунах сьпявалі-крычалі 32 сьветлагорскіх фанаты. Такім чынам, гамяльчанаў было толькі 83 - гэта значыць меньш за сотню.

Трапная замена
У другой палове другога тайму на поле ў складзе гаспадароў выйшаў Дабраўлянскі (№14), якому было наканавана зрабіцца героям сустрэчы. На ягоным рахунку два з трох забітых мячоў!

Хроніка небясьпекі.
73-ая хвіліна. Памылка сьветлагорцаў у цэнтры поля, падбор мяча гамяльчанамі - пас на левы фланг. Марозаў (№10) прайшоў да штрафной пляцоўкі, увайшоў у яе, наблізіўся да брамніцкай і прастрэліў уздоўж брамы. Брамнік "Хіміка" мяч перахапіў, а на далёкай штанзе яго чакаў партнёр Марозава.
79-ая хвіліна. Атака "ДСК-Гомлі" левым флангам. Навес на далёкую штангу. Першым на мячы Дашук (ДСК-Гомель, №20). Ён б'е галавой, але кепска і слаба. Аднак атрымоўваецца парашут, які ледзьве не залятае за каўнер сьветлагорскаму брамніку.
88-ая хвіліна. Хуткая атака гамяльчанаў. З правага флангу пас у цэнтр да штрафной пляцоўкі, адтуль пас на правы кут штрафной. Даўбраўлянскі б'е у левы кут - 2:0!
90+4-ая хвіліна. Памылка гульцоў "Хіміка" ля цэнтра поля. Перспектыўная атака "ДСК-Гомлі". Мяч у Марозава зправа і зьлева партнёры. Ён вырашае прабіць здалёк. Удар нізам у правы кут. Брамнік на мейсцы - мяч адбівае.
90+5-ая хвіліна. Чарговая атака гамяльчанаў. Пас у цэнтр на Дабраўлянскага (№14). Ягоны стрэл метраў з 25-ці ў правы ніжні кут дадае яшчэ адзін гол гомельскаму клюбу - 3:0.

Tags: , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Ну, вось нарэшце і ўсё - ФК "Гомель" таксама як і "ДСК-Гомель" фінішаваў трэцьцім. Толькі "ДСК-Гомель" спыніўся на трэцьцім радку Першай лігі, а ФК "Гомель" на трэцьцяй прыступцы сярод аўтсайдэраў Вышэйшай лігі. Такім чынам, абодва гомельскіх клюба ў наступным годзе будуць спаборнічаць у Першай лізе. Каму пашанцуе болей даведамся праз год. А пакуль надарылася магчымасьць зрабіць першую прымерку.
11 лістапада а 18-ай гадзіне на стадыёне "Цэнтральным" матч 1/8 фіналу Кубка краіны - ФК "Гомель" - "ДСК-Гомель", а на выходных 15 лістапада а 13-ай гадзіне адбудзецца паўторны матч. Пабачым хто каго?

Tags: , ,

Add to Memories
Tell a Friend
У суботу, 7 лістапада:
СТБ
20-10 "Зорны рынг" Піт Паўлаў&"Garadzkija" супраць Ані Шаркуновай
21-35 прыгодніцкая кінастужка "Ілюзіяніст"

Нядзеля, 8 лістапада
Лад
19-15 Футбол. Англійская Прэм'ер-ліга

Tags: , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Сёньня, 5 лістапада а 22-ай гадзіне на тэлеканале "Лад" трансляцыя матчу Лігі Эўропы - барысаўскі "БАТЭ" супраць афінскага "АЕКу". Глядзім, заўзеем!

Tags: , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
1 лістапада наш клюб "Іпуць-ДЮСШ" здабыў гасьцявую перамогу над сьветлагорскім "ДЮСШ-ЦКК" зь лікам 9:3. Галы забівалі: Жарыкаў - 4, Шчупачэнка - 2, Пабядзінскі - 2 і Ўсік. Пасьля трох гульняў добрушская "Іпуць-ДЮСШ" знаходзіцца на трэцьцім мейсцы з 6-цю баламі. Яна саступае тры балы барысаўскай "Бярэзіне" і шэсьць балаў салігорскаму "Гарняку" (якія правялі на адну гульню больш).
Наступнага разу 14 лістапада у "Іпуці-ДЮСШ" прынцыповы матч з магілёўскай "Спартляндыяй", якая атабарылася на чацьвертым радку ў табліцы.

Tags: , , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
28 кастрычніка "дынамаўцы згулялі сваю апошнюю сустрэчу сёлетняга чэмпіянату Расеі ў Другой лізе ў гурце "Цэнтр". Дома яны выдрапалі перамогу зь лікам 1:0 у "чыгуначнікаў" зь Лісак. У выніку чаго ўзьняліся на другое мейсца апярэдзіў падольскі "Авангард", які саступіў з такім самым лікам "Русічам" з Арлу.
Аднак першы радок і пуцёўка ў Першую лігу дасталася курскаму "Авангарду". Заўзятарам бранскага клюбу давядзецца пачакаць яшчэ год...

Tags: , , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
На выходных у Гомлі адбудуцца гульні чэмпіянату краіны ў Вышэйшай і Першай лігах. У суботу на стадыёне "Гомсельмаш" дэмбельскі акорд у сёлетнім першынстве адыграе "ДСК-Гомель" супраць сьветлагорскага "Хіміка". Пачатак сустрэчы а 14-ай гадзіне. Уваход вольны. Акопы на ўваходзе гасьцінна зараўнялі. Прыходзьце, падтрымай "будаўнікоў".
У нядзелю на стадыёне "Цэнтральным" ФК Гомель гуляе прынцыповы і шматвырашальны матч з менскім "Дынама". Пачатак а 14-ай гадзіне. Квіткі можна набыць у касах. Ці ўтрымаецца ФК Гомель у нацыянальнай футбольнай эліце?

Tags: , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Сіноптыкі абяцаюць на выходных халоднае надвор'е. Камусьці гэта добрая нагода застацца ў хаце і пасядзець ля блакітнага тэлеэкрана. На жаль, айчынныя тэлеканалы не падрыхтаваліся як сьлед да падобнага разьвіцьця падзеяў:( І тым неменьш, ёсьць магчымасьць паглядзець:

Сёньня, 30 кастрычніка:
СТБ
23-00 навіны шоў-індустрыі "Відзьма-нявідзьмо" зь Сяргеем Філімонавым

РТР-Беларусь
22-35 фантастычны трымценьнік "Выспа" з Эванам Макгрэгарам і Скарлэт Ёхансан у галоўных ролях.

У суботу, 31 кастрычніка:
СТБ
16-40 паўтор навінаў шоў-індустрыі "Відзьма-нявідзьмо" зь Сяргеем Філімонавым
20-10 "Зорны рынг" Песьняры супраць Drum Ecstasy

РТР-Беларусь
11-55 фантастычны трымценьнік "Выспа" з Эванам Макгрэгарам і Скарлэт Ёхансан у галоўных ролях.

Лад
14-40 Футбол. Англійская Прэм'ер-ліга: Арсэнал-Тотэнхэм
(Праўда, мне не давядзецца паглядзець, бо пайду на апошні матч сёлетняга сэзону "ДСК-Гомель" супраць сьветлагорскага "Хіміка")

Tags: , , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
У мінулыя выходныя адбыўся 26-ы тур чэмпіянату Расеі па футболе сярод клюбаў Прэм'ер-лігі. ФК Масква, за які гуляе дабрушанін Юры Жаўноў сустракаўся з маскоўскім ЦСКА. "Месьцічы", якіх іх мянуюць расейскія журналісты, упэўнена перамаглі "армейцаў" 3:1. Гэтая перамога дазволіла клюбу ўзьняцца на чацьверты радок табліцы.
Пры гэтым, у Жаўнова было няшмат брамніцкай працы. Чаго варта ўзгадка пра першы "армейскі" ўдар у браму на апошняй хвіліне першага тайму. За тое, Жаўноў 6-7 разоў выдатна згуляў у якасьці абаронцы-лібэра. Ён сваімі сваечасовымі выхадамі па-за межы штрафной пляцоўкі спыняў небясьпечнае разгортваньне атак ЦСКА. Праўда, калі "армейцы" забілі гол, ён ня зьдзейсьніў аніякага цуду. Але там была памылка абаронцаў ФК Масквы.

Tags: , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Чэмпіянат краіны па міні-футболу. Першая ліга.
24 кастрычніка 2009 г.
Спартовы комплекс ААТ Добрушская паперні "Герой працы" - 64 гледачы.

"ІПУЦЬ-ДЮСШ" (ДОБРУШ) - "ГОМЕЛЬШКЛО" (г.п. КАСЬЦЮКОЎКА) - 6:2 (3:2)
Галы: Усік (16), Пабядзінскі (31, 33), Жарыкаў (59, 80), Камзолаў (71) - "ІПУЦЬ-ДЮСШ"; Крайнюкоў (9, 24) - "ГОМЕЛЬШКЛО"

Гісторыя сустрэчаў.
Ужо другі сэзон запар клюбы сустракаюцца ў гурце "Б" Першай лігі. У мінулым першынстве "ІПУЦЬ-ДЮСШ" (ДОБРУШ) перамагла дома - 6:5, а касьцюкоўскае "ГОМЕЛЬШКЛО" на сваёй пляцоўцы - 5:3. Такім чынам, у іхнім супрацьстаяньні ўтварылася раўнавага - па адной перамозе. У выніковай табліцы клюбы знаходзіліся па-суседзству. "ІПУЦЬ-ДЮСШ" (ДОБРУШ) заняло 6-ае мейсца з 19-цю баламі, а "ГОМЕЛЬШКЛО" 7-ае з 18-цю баламі. Найлепшыя бамбардзіры абодвух клюбаў - Пабядзінскі і Шапавалаў забілі па 19-ць галоў.

Адзіная афіша.
На жаль, ва ўсім горадзе была толькі адна афіша, якая паведамляла пра гульню "ІПУЦІ-ДЮСШ" (ДОБРУШ) і "ГОМЕЛЬШКЛА". Яна знаходзілася на ўваходзе ў спартовы комплекс ААТ Добрушская паперні. І тая зьявілася недзе па абедзе ў пятніцу, 23 кастрычніка.

Больш падрабязна пра ўражаньні ад гульні напішу ў бліжэйшы час.

Tags: , , , ,

profile
liashkou_a
Name: liashkou_a
calendar
Back November 2009
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
page summary
tags

Advertisement

Customize