 |


 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Чэмпіянат краіны. Першая ліга. 31 кастрычніка 2009 г. г. Гомель, стадыён "Гомсельмаш" - 115 гледачоў, уваход вольны. Хмарна, тэмпература паветра +2 ДСК-Гомель - "Хімік" (Сьветлагорск) - 3:0 Галы: Дабраўлянскі (88хв., 90+5 хв.) Праца vs Футболу "Абедзенны" футбол у мяне заўжды прайграе працы:( З гэтай прычыны атрымалася завітаць на стадыён толькі на другі тайм. Першы тайм Якім ён быў мне невядома, але лік быў на карысьць "ДСК-Гомель" - 1:0. Першы сьнег Зь першым сьвістком другога тайму па-над гомсельмашаўскім стадыёнам закружыўся першы, хоць і вельмі слабы, сьнег. Залатое ўбраньне За тое зялёны дыван поля апрануўся ў шыкоўны ды авангардысцкі залаты строй з жоўтага лісьця. Фаны "Хіміка" дапамаглі На мінулым матчы "ДСК-Гомель" прысутнічала 67 гледачоў. Гэтым разам колькасьць гомельскіх аматараў футболу была не нашмат большай. На трыбунах сьпявалі-крычалі 32 сьветлагорскіх фанаты. Такім чынам, гамяльчанаў было толькі 83 - гэта значыць меньш за сотню. Трапная замена У другой палове другога тайму на поле ў складзе гаспадароў выйшаў Дабраўлянскі (№14), якому было наканавана зрабіцца героям сустрэчы. На ягоным рахунку два з трох забітых мячоў! Хроніка небясьпекі. 73-ая хвіліна. Памылка сьветлагорцаў у цэнтры поля, падбор мяча гамяльчанамі - пас на левы фланг. Марозаў (№10) прайшоў да штрафной пляцоўкі, увайшоў у яе, наблізіўся да брамніцкай і прастрэліў уздоўж брамы. Брамнік "Хіміка" мяч перахапіў, а на далёкай штанзе яго чакаў партнёр Марозава. 79-ая хвіліна. Атака "ДСК-Гомлі" левым флангам. Навес на далёкую штангу. Першым на мячы Дашук (ДСК-Гомель, №20). Ён б'е галавой, але кепска і слаба. Аднак атрымоўваецца парашут, які ледзьве не залятае за каўнер сьветлагорскаму брамніку. 88-ая хвіліна. Хуткая атака гамяльчанаў. З правага флангу пас у цэнтр да штрафной пляцоўкі, адтуль пас на правы кут штрафной. Даўбраўлянскі б'е у левы кут - 2:0! 90+4-ая хвіліна. Памылка гульцоў "Хіміка" ля цэнтра поля. Перспектыўная атака "ДСК-Гомлі". Мяч у Марозава зправа і зьлева партнёры. Ён вырашае прабіць здалёк. Удар нізам у правы кут. Брамнік на мейсцы - мяч адбівае. 90+5-ая хвіліна. Чарговая атака гамяльчанаў. Пас у цэнтр на Дабраўлянскага (№14). Ягоны стрэл метраў з 25-ці ў правы ніжні кут дадае яшчэ адзін гол гомельскаму клюбу - 3:0. Tags: Гомель, Футбол, Чэмпіянат краіны
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |



 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Чэмпіянат краіны па міні-футболу. Першая ліга. 24 кастрычніка 2009 г. Спартовы комплекс ААТ Добрушская паперні "Герой працы" - 64 гледачы. "ІПУЦЬ-ДЮСШ" (ДОБРУШ) - "ГОМЕЛЬШКЛО" (г.п. КАСЬЦЮКОЎКА) - 6:2 (3:2) Галы: Усік (16), Пабядзінскі (31, 33), Жарыкаў (59, 80), Камзолаў (71) - "ІПУЦЬ-ДЮСШ"; Крайнюкоў (9, 24) - "ГОМЕЛЬШКЛО" Гісторыя сустрэчаў. Ужо другі сэзон запар клюбы сустракаюцца ў гурце "Б" Першай лігі. У мінулым першынстве "ІПУЦЬ-ДЮСШ" (ДОБРУШ) перамагла дома - 6:5, а касьцюкоўскае "ГОМЕЛЬШКЛО" на сваёй пляцоўцы - 5:3. Такім чынам, у іхнім супрацьстаяньні ўтварылася раўнавага - па адной перамозе. У выніковай табліцы клюбы знаходзіліся па-суседзству. "ІПУЦЬ-ДЮСШ" (ДОБРУШ) заняло 6-ае мейсца з 19-цю баламі, а "ГОМЕЛЬШКЛО" 7-ае з 18-цю баламі. Найлепшыя бамбардзіры абодвух клюбаў - Пабядзінскі і Шапавалаў забілі па 19-ць галоў. Адзіная афіша. На жаль, ва ўсім горадзе была толькі адна афіша, якая паведамляла пра гульню "ІПУЦІ-ДЮСШ" (ДОБРУШ) і "ГОМЕЛЬШКЛА". Яна знаходзілася на ўваходзе ў спартовы комплекс ААТ Добрушская паперні. І тая зьявілася недзе па абедзе ў пятніцу, 23 кастрычніка. Больш падрабязна пра ўражаньні ад гульні напішу ў бліжэйшы час. Tags: Добруш, Добрушскія навіны, ФК Іпуць, Футбол, Чэмпіянат краіны
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |

 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Чэмпіянат краіны. Першая ліга. 17 кастрычніка 2009 г. г. Гомель, стадыён "Гомсельмаш" - 67 гледачоў. Уваход вольны. Воблачна, тэмпература паветра +7 ДСК-Гомель - ФК "СКВІЧ" (Менск) - 0:0 Гэтым разам "ДСК-Гомель" мусіў гуляць у "выгнаньні". На звыклым для "будаўнікоў" за апошнія два месяцы стадыёне "Цэнтральным" элітны ФК "Гомель" у суботні вечар супрацьстаяў сталічнаму ФК "Менск". З гэтай прычыны "ДСК-Гомлі" давялося вярнуцца на родную арэну "Гомсельмаш". А там не чакалі... Кругавая абарона. Акрамя зачыненых вінна-гарэлачных крамаў, паблізу гомсельмашаўскага стадыёну нічога не нагадвала пра футбольную сустрэчу. Цэнтральны ўваход на спартовую арэну апярэзвалі шнуры "акопаў". Буяў нейкі рамонт. Пры гэтым ніхто не парупіўся пра паказальнікі, якія б тлумачылі як прайсьці на стадыён... Стадыён трымаў кругавую абарону... Міліцыі як народу. Цяжка сказаць, што менавіта паўплывала на адсутнасьць гледачоў. Мо, акопы на ўваходзе. Мо, цалкам згубленыя надзеі на выхад у Вышэйшую лігу. Мо, сустрэча ФК "Гомель"- ФК "Менск". Альбо восеньскае надвор'е... Але зь нейкай прычыны на трыбунах пры першым сьвістку арбітру налічвалася каля 20-30-ці гледачоў. Колькасьць гледачоў супадала з колькасьцю міліцыі:) Магчыма гэта патаемная мара нашых чыноўнікаў? Потым народ па-ціху падыходзіў - у выніку назьбіралася ажна 67 гледачоў!? На маёй памяці гэта найменьшая колькасьць гледачоў на гульнях ДСК-Гомель за ўсе часы маіх назіраньняў! Стрэл напужаў міліцыянтаў. Міліцэйскую ідылію парушыў "стрэл". Штосьці стрэліла ў траншэі і адтуль пырснула, здаецца, вада на дзьвух міліцыянтаў. Ад стрэлу яны задрыгаліся, а ад пырскаў пабеглі... Адным вокам. Праца, справы мне не дазвалялі цалкам паглядзець матч. Так атрымалася, што я паглядзеў недзе ягоную траціну - па 15 хвілінаў першага і другога таймаў. Ні(чы)якія. Нічога запамінальнага і цікавага пры маіх візытах на футбольным полі не адбывалася. Нявыключана, што рэшта гульнявога часу нічым не адрозьнівалася. Бо фінальныя лічбы - 0:0. Дарэчы, табло на стадыёне адпачывала - не працавала, відаць быў выходны. "Белшына" закацілася. Бабруйская "Белшына" пасьля перамогі над сьветлагорскім "Хімікам" зь лікам 4:1 забясьпечыла сабе пуцёўку ў Вышэйшую лігу. Заўзятарам "ДСК-Гомлі" застаецца толькі ганарыцца, што зь наймацнейшым клюбам першынства наш клюб двойчы згуляў у нічыю - 0:0. Апошняя інтрыга. Засталася апошняя інтрыга - ці пазбавіцца ФК "Гомель" прапіскі ў Вышэйшай лізе? Шанец ёсьць... Калі гэтае здарыцца, тады Гомель ня будзе мець прадстаўніцтва ў футбольнай эліце краіны. Але будзе мець два клюбы ў Першай лізе... Tags: Гомель, Футбол, Чэмпіянат краіны
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |


 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Абодва футбольных клюба, за барацьбой якіх я ўважліва сачу, "ДСК-Гомель" і ФК "Масква" адначасова патрапілі ў чорную паласу. Свае сустрэчы яны прайграюць. Так, "ДСК-Гомель" саступіў у Лідзе мясцоваму клюбу 12 верасьня - 1:2, а потым дома 19 верасьня "Славіі-Мазыр" - 0:1. Дзьве гульні - дзьве паразы - нуль балаў. У выніку "ДСК-Гомель" нятолькі дазволіў лідарам "уцячы" далёка наперад, але і адступіў на чацьверты радок. Трэцьцяе мейсца "захапіў" нясьвіжскі "Верас". ФК "Масква", за які ў расейскім чэмпіянаце гуляе дабрушанін Юры Жаўноў, таксама дзьве свае сустрэчы прайграў. На пачатку "Амкару" - 0:1, а потым "Лакаматыву" - 0:1. У выніку чаго клюб "зьехаў" з 3-га на 6-тае мейсца. Наступныя матчы 26 верасьня. "ДСК-Гомель" едзе да гарадзенскага "Белкарду", а ФК "Масква" дома гуляе супраць "Хімак". Tags: Гомель, Дабрушане ў сьвеце, Футбол, Чэмпіянат краіны
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |



 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Чэмпіянат краіны. Першая ліга. 15 жніўня 2009 г. г. Гомель, стадыён "Цэнтральны" - 463 гледача. Кошт квітка - 2.500 рублёў. Воблачна, тэмпература паветра +20 ДСК-Гомель - "Хваля" (Пінск) - 3:0 Галы: Забалоцкі (48 хв., 57 хв.), Рагавік (69 хв., аўтагол) Зацішша замест Хвалі. Суботнім вечарам лідар першынства ў Першай лізе пінская "Хваля" не спраўдзіла сваёй назвы. Замест Хвалі гледачы пабачылі Зацішша. Затое гомельскі "ДСК-Гомель" аднавіў свае амбіцыі на першае мейсца. Пасьля 15-га туру гомельскі клюб застаўся на ранейшым чацьвертым радку ў табліцы, але скараціў сваё адставаньне ад нясьвіжскага "Верасу" да 2-х балаў ды ад пінскай "Хвалі" да 5 балаў. Толькі бабруйская "Белшына" захавала свой адрыў у 4-ы балы. Камерцыя?Прымерка?Прэстыж?Ці нешта іншае? Гэткія пытаньні зьявіліся пасьля таго як "ДСК-Гомель" пераехаў з стадыёну "Гомсельмаш" на "Цэнтральны" стадыён. Адбылося тое яшчэ 8 жніўня, калі гамяльчане згулялі з ФК "Смаргонь" у 1/16 фіналу Кубка краіны. Тая гісторыя атрымала працяг 15 жніўня. І як зрабілася мне вядома, чарговая дамашняя гульня "ДСК-Гомель" таксама адбудзецца на "Цэнтральны стадыёне". Цяперака каб паглядзець на ягоную гульню трэба будзе набываць квіток за 2.500 рублёў. Таму ўзьнікла пытаньне. Чаму? Гэта камерцыйны ход каб падзарабіў галоўны стадыён гораду? Альбо гэта прымерка "ДСК-Гомель" перад магчымай ратацыяй - ФК "Гомель" у Першую лігу, а "ДСК-Гомель" у Вышэйшую:) Альбо зроблена гэтае каб узьняць прэстыж гульняў Першай лігі? Ці сваечасовае ўганараваньне "ДСК-Гомель" за ўжо дасягнутыя вынікі? Ці нешта іншае? ( Read more... )Tags: Гомель, Футбол, Чэмпіянат краіны
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |



|
 |
|
 |