Home
entries friends calendar user info
liashkou_a

Advertisement

Add to Memories
Tell a Friend
Нарэшце Гішпанія перамага немцаў і другі раз у гісторыі чэмпіянатаў Эўропы па футболу зрабілася чэмпіёнам. Малайцы!!!

Tags: ,

Add to Memories
Tell a Friend
У слоўніку расейскага жаргону ёсьць слоўца - "апушчаны". Яно найлепшым чынам пасуе да расейскай зборнай. На тле іхняга гармідару апошніх дзён пра сваю моц і перамогі, нейкія звышамбітныя пляны - нейкага там рэваншу... вынік паўфіналу - 0:3 :))))) на карысьць гішпанцаў не пакідае іншых варыянтаў. Толькі вось такім жаргонным словам можна ахарактарызаваць тое, што адбылося з расеяцамі ў Вэне. Вось вам, даражэнькія суседзі, і тэндэнцыя - 1:4, 0:3 (што не праглядаецца?), а агулам - 1:7. Гішпанскі буйвал раструшчыў расейскага бройлера ўшчэнт:) Хоць, насамрэч гэта расейцы ў другім тайме, праз вельмі ўпэўненую гульню гішпанцаў ў пас, выглядалі як тоё дурненькае цяля, што бегае за футбольным мячом. Калі-некалі гішпанцы нават зьдзекліва амаль нібыта на трэніроўцы перадавалі мяч адзін адному ў ватачэньні расейцаў...
Чарговы вынік расейцаў падцьвердзіў іхнюю ўсёткі выпадковасьць на чэмпіянаце. Калі параўнаць гульню расейцаў і туркаў, дык яно будзе не на карысьць расейцаў. Сорам, ды і толькі, так гуляць у паўфінале. Туркі змагаліся, біліся. А які яны выдалі першы тайм! А расейцы былі расейцамі...Чвэрцьфінальны расейскі цуд так і застанецца ў гісторыі эўрапейскага футболу - звычайным цудам.
Як прыемна - Гішпанія - Расея - 3:0 + 4:1 = 7:1! Сапраўднае сьвята для беларуса!!!!!

Tags: ,

Add to Memories
Tell a Friend
Хіба нельга быць шчасьлівым ад паразы расейцаў на чэмпіянаце Эўропы? Так ужо яны (нашыя пырхлівыя ды ганарлівыя суседзі) прыкмячалі нейкія тэндэнцыі:), пагражалі першым мейсцам...што рабілася ў чарговы раз...а ня буду пра дрэнныя пачуцьці ды эмоцыі...І тут простыя гіпшанскія хлопцы проста перамаглі - 4:1. Прыемна, што не кажы. Вось яно простае шчасьце звычайнага беларуса. А расейцы, насамрэч, выглядалі занадта бездапаможна. Пасьля гульні адчуваньне выпадковасьці расейцаў на Эўра2008 толькі ўзмацнілася. Нават слынны галяндзскі спецыяліст, на жаль, пакуль ня даў рады расейскаму характару - прайграваць вырашальныя гульні.

Tags: ,

Add to Memories
Tell a Friend
Галяндцы ўчора падарылі нам сьвята футболу. Іхняя гульня з італійцамі пакуль адзінае, найлепшае футбольнае сьвята на сёлятнім чэмпіянаце Эўропы. Нават словаў бракуе каб перадаць сваё захапленьне і ўражаньні ад гульні. Праўда, і італійцы змагаліся...але мацнейшымі былі ўсёж такі галяндцы. Італійцы нават самі сябе пераўзышлі, бо звычайна яна сядзяць у абароне і чакаюць халявы.
А якія гол прыгажун арганізавалі Кюйт і Снайдэр. Апошні ў стылі славутага ван Бастэна з развароту забіў другі гол прыгажун. А які сэйв прадэманстраваў старэча ван Дэр Сар пасьля штрафнога ў выкананьні Пірла....
Браво, Галяндыя!!!!! Дзякуй, Галяндыя!!!

Tags: ,

profile
liashkou_a
Name: liashkou_a
calendar
Back November 2009
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
page summary
tags

Advertisement

Customize