Home
entries friends calendar user info Previous Previous
liashkou_a

Advertisement

Add to Memories
Tell a Friend
У суботу, 7 лістапада:
СТБ
20-10 "Зорны рынг" Піт Паўлаў&"Garadzkija" супраць Ані Шаркуновай
21-35 прыгодніцкая кінастужка "Ілюзіяніст"

Нядзеля, 8 лістапада
Лад
19-15 Футбол. Англійская Прэм'ер-ліга

Tags: , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Сёньня, сябры, 7 лістапада ў 20-10 на тэлеканале "Сталічнае тэлебачаньне" ў перадачы "Зорны рынг" Піт Паўлаў&"Garadzkija. Глядзім, заўзеем, галасуем за "Гарадзскіх".

Tags: , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Сёньня, 5 лістапада а 22-ай гадзіне на тэлеканале "Лад" трансляцыя матчу Лігі Эўропы - барысаўскі "БАТЭ" супраць афінскага "АЕКу". Глядзім, заўзеем!

Tags: , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Сіноптыкі абяцаюць на выходных халоднае надвор'е. Камусьці гэта добрая нагода застацца ў хаце і пасядзець ля блакітнага тэлеэкрана. На жаль, айчынныя тэлеканалы не падрыхтаваліся як сьлед да падобнага разьвіцьця падзеяў:( І тым неменьш, ёсьць магчымасьць паглядзець:

Сёньня, 30 кастрычніка:
СТБ
23-00 навіны шоў-індустрыі "Відзьма-нявідзьмо" зь Сяргеем Філімонавым

РТР-Беларусь
22-35 фантастычны трымценьнік "Выспа" з Эванам Макгрэгарам і Скарлэт Ёхансан у галоўных ролях.

У суботу, 31 кастрычніка:
СТБ
16-40 паўтор навінаў шоў-індустрыі "Відзьма-нявідзьмо" зь Сяргеем Філімонавым
20-10 "Зорны рынг" Песьняры супраць Drum Ecstasy

РТР-Беларусь
11-55 фантастычны трымценьнік "Выспа" з Эванам Макгрэгарам і Скарлэт Ёхансан у галоўных ролях.

Лад
14-40 Футбол. Англійская Прэм'ер-ліга: Арсэнал-Тотэнхэм
(Праўда, мне не давядзецца паглядзець, бо пайду на апошні матч сёлетняга сэзону "ДСК-Гомель" супраць сьветлагорскага "Хіміка")

Tags: , , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Аматарам такога адпачынку прапаную зьвярнуць увагу на наступныя тэлеперадачы.
У суботу, 24 кастрычніка:
СТБ
16-40 паўтор навінаў шоў-індустрыі "Відзьма-нявідзьмо" зь Сяргеем Філімонавым
21-30 крымінальная драма Мартына Скарсэзэ "Адступнікі" з Мэтам Дэйманам і Лэанарда Дыкапрыа
0-20 маладзёвая камедыя "Догма" з Мэтам Дэйманам ды Бэнам Афлекам

Першы нацыянальны
19-20 жывы канцэрт ісляндзскай сьпявачкі Б'ёрк

У нядзелю, 25 кастрычніка:
Лад
15-55 Футбол. Англійская Прэм'ер-ліга: Лівэрпуль-Манчэстар Юнайтэд!!!

Tags: , , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
17 кастрычніка на тэлеканале "СТБ" а 20-10 "Зорны рынг". Лягенда айчыннай музыкі фольк-гурт "Палац" супраць "Давінчы". Пад час перадачы ладзіцца галасаваньне гледачоў, якое вызначае пераможцу. Сябры, калі ласка, падтрымайце "Палац". Мабілізуйце, сваіх сяброў ды знаёмых. Наша падтрымка будзе нашай узнагародаю гурту за зьберажэньне і ўзбагачэньне нацыянальных сьпеўных традыцыяў.

Tags: , , , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Сёньня наша нацыянальная зборная згуляе апошні матч у кваліфікацыі Чэмпіянату сьвету па футболу 2010 г. супраць Англіі. Сустрэча не вырашае анічагусенькі. Ангельцы ўжо патрапілі на першынство сьвету, а мы праляцелі:( Але гэта апошняя бітва - апошні шанец. Патрымаем нашых! Глядзім! Заўзеем!
"Боже, пакарай Англію!" - А. Кульлінковіч і "Нейрадзюбель"
p.s. не забываемся - трансляцыя на Першым нацыянальным а 22-ой гадзіне.

Tags: , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
У суботу паглядзеў на СТБ "Зорны рынг". Канешне, якасьць гуку і якасьць працы вядоўцаў магла быць і вышэйшай. Але, галоўнае, што такая перадача зьявілася на айчынным тэлебачаньні. І калі "Зорны рынг" ськіраваны на папулярызацыю айчынных выканаўцаў, дык гэтую ініцыятыву магу толькі вітаць. Прынамсі, я цалкам ухваляю ідэю гэтай перадачы.
Двубой "Нейрадзюбеля" і Аляксея Хлястова назіраў зь цікавасьцю. Нават зладзіў мікрамабілізацыю - абтэлефанаваў сяброў ды знаёмых з просьбай галасаваць за "Дзюбелей". "Дзюбеля" глядзеліся натуральна, а Хлястоў занадта штучна. Прынамсі, а чаго яшчэ чакаць ад ППП (пэрсаніфікаваных псэўдамузычных праектаў)...
Кулінковіч і К запомніліся: вершам пра жабу, зладжанымі скокамі на сцэне і іншай "нейрадзюбелеўшчынай". Хоць у якасьці фінальнай кампазыцыі я б абраў "Чай Ліптан" альбо "Время распрощаться".
p.s. я быў рады перамозе "Нейрадзюбеля". Віншую ўсіх прыхільнікаў слыннага рок-гурта. Чакаю юбілейнага канцэрту "Нейрадзюбеля".

Tags: , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Учора тэлеканал ОНТ падараваў канцэрт фольк-гурта "Палац". Дзякуй тэлевізійшчыкам! "Палац" быў супэр! Выбачаюся, што забыўся паведаміць :(

Tags: , , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Так увіхаўся, што за справамі забыўся пра гульню нацыянальнай зборнай у суботу. Узгадаў пра яе толькі раніцай у нядзелю. Паглядзеў навіны, зь якіх дазнаўся пра чарговую паразу 1:0. Што ж, усё цалкам заканамерна. Мы пакуль слабейшыя за Харватыю.
Сёньня дазнаемся ці мацнейшыя мы за Ўкраіну. Глядзіце тэлетрансляцыю на ОНТ. Пачатак у 19-50.

Tags: , ,

profile
liashkou_a
Name: liashkou_a
calendar
Back November 2009
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
page summary
tags

Advertisement

Customize